Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

“Памяці майстра”

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 08.12.2017

Як часта ў паўсядзённай мітусні мы не заўважаем навакольнай прыгажосці, прыгажосці нашай роднай зямлі, яе бязмежных лясоў, блакітных азёр, бясконцых раўнін, палёў і лугоў, прыгажосці непаўторных захадаў і ўсходаў, прыгажосці прыроды. Расказаць пра гэта можа толькі паэт ды яшчэ мастак, які можа спыніць чароўнае імгненне з дапамогай пэндзля і фарбаў.

Такім мастаком з’яўляўся Яўген Іванавіч Ждан. На жаль, пасля цяжкай хваробы,  не дажыўшы некалькі дзён да свайго дня нараджэння, на 79 годзе ён пайшоў з жыцця.  У снежні 2017 года ён адзначыў бы свой 80 гадовы юбілей.



Ганаровы грамадзянін
горада Нясвіжа,
мастак Яўген Іванавіч Ждан

Нарадзіўся Яўген Іванавіч 15 снежня 1937 года  ў в. Тарэйкі Нясвіжскага раёна ў звычайнай сялянскай сям’і. З самага дзяцін-ства ён любіў маляваць і яго мара ажыццявілася. Першымі настаў-нікамі былі Фёдар Дашко і  Міхаіл Сеўрук.

Навучаўся спачатку ў Мінскім мастацкім вучылішчы (зараз каледж ім. А.К. Глебава), а затым у 1967 го-дзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (Акадэмія мастацтваў Беларусі) і быў накіраваны на працу ў Дзяржаўны тэатр оперы і балета.

З 1987 года Яўген Ждан з’яўляўся галоўным  мастаком у Рэспубліканскай дырэкцыі эстрадна-цыркавога мастацтва, а з 1994 года — галоўным мастаком Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі. У 1982 годзе яму было прысвоена званне “Заслужаны дзеяч культуры Беларусі”. У 1998 годзе за серыю карцін “Беларускія святыя” атрымаў прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, быў узнагароджаны медалямі Францыска Скарыны і Саюза мастакоў “За асаблівыя заслугі ў галіне мастацтва”.

У 2005 годзе ў сваім доме ў аграгарадку Сноў адкрыў карцінную галерэю, якую пасля перадаў у дар агракамбінату “Сноў” разам са сваімі работамі.

У 2007 годзе Яўген Іванавіч быў удастоены звання “Ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа”.

“Бабуля Бася”

“Вёска Тарэйкі. Зімовы дзень”

Сваёй яркай творчасцю ён унёс вялікі ўклад у развіццё беларускага мастацтва. І, што вельмі важна, — ён ніколі не парываў сувязі з роднымі мясцінамі, з якіх чэрпаў матэрыял для сваіх твораў.

З 1964 года Я. Ждан прымаў удзел у мастацкіх міжнародных, усесаюзных і рэспубліканскіх выставах.

Першая персанальная выстава мастака адбылася ў 1997 годзе ў Нясвіжскім гісторыка-края-знаўчым музеі, якая прайшла з вялікім поспехам. Гэта была першая выстава на малой радзіме, дзе несвіжане змаглі пазнаёміцца з творчасцю свайго знакамітага земляка.

У маі  2003 года бліскуча прайшлі выставы ў нашым музеі і Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж”, пасля якіх гісторыка-краязнаўчаму музею былі перададзены 64 творы, а музею-запаведніку — 54.

З імем гэтага чалавека звязаны яркія старонкі ў выяўленчым і тэатральным мастацтве. Яго творчасць утрымлівае ў сабе самыя разнастайныя каштоўнасці: эскізы касцюмаў і дэкарацый да мноства знакамітых спектакляў, жывапіс-ныя палотны, графічныя работы і многае іншае.

Творы мастака знаходзяцца таксама ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Маскоўскім музеі Бахрушына, Беларускім тэатральным музеі і ў многіх іншых, а таксама ў прыватных калекцыях.

Для нас і нашых землякоў Яўген Іванавіч назаўсёды застанецца чалавекам з добрай душой і адкрытым сэрцам.

Да юбілею нашага знакамітага земляка ў гісторыка-краязнаўчым музеі з 5 снежня да 9 студзеня працуе выстава “Памяці майстра”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Яўгена Іванавіча Ждана, на якой прадстаўлена каля 30 жывапісных і графічных работ мастака. Здымкі некалькіх карцін мы зараз прапануем увазе чытачоў.

Таццяна БІРУКОВА,

навуковы супрацоўнік

Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!