Прэзідэнт заяўляе аб пачатку новага этапу супрацоўніцтва з Казахстанам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб пачатку новага этапу супрацоў-ніцтва з Казахстанам з упорам на інавацыі і высокія тэхналогіі. Аб гэтым ён заявіў 29 лістапада па выніках афіцыйных перагавораў з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. «Асабліва прыемна адзначыць, што гэты візіт даў старт новаму этапу двухбаковага супрацоўніцтва, адметнай рысай якога стане ўзаемапранікненне капіталаў з упорам на інавацыі і высокія тэхналогіі. Гэта асаблівасць нашай сённяшняй сустрэчы. Найвышэйшыя тэхналогіі — заўтрашні дзень. А мы з Казахстанам гатовы працаваць на гэты дзень, мы накіраваны ў будучыню», — заявіў Кіраўнік нашай дзяржавы. Паводле яго слоў, перспектыўным бачыцца супрацоўніцтва ў галіне ІТ-тэхналогій. «Беларусь ужо вырабляе значны аб’ём праграмнага забеспячэння для многіх краін і гатова да кааперацыі і абмену вопытам з казахстанскімі братамі. Яшчэ раз пацвярджаю: мы нічога ад вас утойваць не будзем. Усё, што мы ўмеем рабіць у гэтым плане, — калі ласка, мы прадаставім поў-ную інфармацыю, усё гэта пакажам вам», — запэўніў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што існуючая сур’ёзная база выніковых двухбаковых адносін дае магчымасць перайсці на новы тэхналагічны ўзровень, аб чым бакі і дамовіліся. «У полі нашага інтарэсу — прапановы па перспектыўных праектах у самых розных галінах: нафтахіміі, сельскай гаспадарцы, энергетыцы, транспарце, лагістыцы і новых тэхналогіях», — расказаў Прэзідэнт.

Гатова наша краіна супрацоўнічаць і ў касмічнай сферы:

— Мы недастаткова выкарыстоўваем патэнцыял навукова-тэхнічных сувязяў, — мяркуе Аляксандр Лукашэнка. — Лічу важным развіццё партнёрства з Казахстанам у касмічнай сферы, напрыклад, па такіх кірунках, як дыстанцыйнае зандзіраванне Зямлі, навукова-касмічныя даследаванні, касмічная сувязь.

Можам мы прапанаваць і ўласныя інавацыйныя дасягненні ў аграрнай галіне.

Цяперашні візіт казахстанскага лідара ў Мінск — сімвалічны. Сёлета спаўняецца 25 гадоў з дня ўсталявання дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Па выніках перагавораў з Нурсултанам Назарбаевым Кіраўнік нашай дзяржавы сказаў журналістам, што за гэты час мы сталі не проста сябрамі, але і сур’ёзнымі партнёрамі. Развіваючы наша супрацоўніцтва, мы павінны арыентавацца на паказчыкі 2014 года, калі аб’ём узаемнага гандлю перавысіў мільярд долараў. Гэта задача — выканальная. Істотны ўнёсак тут можа зрабіць супрацоўніцтва нашых краін у плане імпартазамяшчэння.

Акрамя Дагавора аб сацыяльна-эканамічным супрацоў-ніцтве Беларусі і Казахстана да 2026 года, падчас сустрэчы былі падпісаны дакументы па супрацоўніцтве ў сферах вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі абаронных галін прамысловасці; сродкаў масавай інфармацыі; навукова-тэхнічнага су-працоўніцтва акадэмій навук дзвюх дзяржаў; спорту, культуры і міжнародных адносін.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.