Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

Прыгожа, нечакана і захапляльна

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 13.12.2017

Па  4 лютага 2018 года ў Малой выставачнай зале сектара “Палацавы ансамбль” Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” будзе праходзіць выстава “Касцюмная лялька і кабінетная бронзавая скульптура” Мікалая і Алены Байрачных.

Мінская мастачка Алена Кузьмінічна Байрачная стварае лялек у гістарычных уборах, дэманструючы гэтым, як выглядалі жыхары Вялікага Княства Літоўскага, іспанскія гранды, англійскія лорды. Аўтару цікавы гэты перыяд, паколькі менавіта тады кожная краіна мела яркія адметныя рысы — па галаўных уборах і дэталях туалета можна было адразу вызначыць рэгіён, дзе яны былі папулярныя. Лялькі спалучаюць у сабе скрупулёзную дакладнасць рэканструкцыі гістарычнага касцюма, усё адзенне для іх аўтар шые сама, а шпагі і іншую зброю для кавалераў робіць муж Мікалай Іванавіч. Лялькі гэтай сямейнай пары знаходзяцца ў пастаяннай экспазіцыі Нясвіжскага замка.



Кампанію прыбраным лялькам на выставе склалі кабінетныя скульптуры Мікалая Байрачнага. Надаючы ўвагу дробным дэталям, скульптар ператварае рэч у цацку, якая захоплівае дух і якую варта разглядаць доўга і ўважліва, адкрываючы самыя нечаканыя сакрэты. Высокі прафесіяналізм Мікалая Іванавіча праяўляецца і ў вывучэнні старадаўніх кніг з гравюрамі, дзякуючы якім ён робіць пэўныя элементы і шукае патрэбны фасон для      адзення і абутку сваіх скульптур. У выніку гэтыя выключныя творы не проста існуюць, а прымушаюць усе астатнія прадметы падпарадкоўвацца сабе.

Творчасць гэтай сямейнай пары вызначаецца высокай якасцю работ і разнастайнасцю сюжэтаў.

“НН”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!