САМІТ КАЛЕКТЫЎНАЙ БЯСПЕКІ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сесія Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы адбылася ўчора ў Мінску. Удзел у ёй прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

На саміце падведзены вынікі беларускага старшынства ў АДКБ у 2017 годзе. Беларусь ставіла задачы ўзмацніць уплыў арганізацыі на міжнароднай арэне, павысіць аператыўную гатоўнасць Калектыўных сіл, гарантаваць эканамічную бяспеку дзяржаў-членаў, а таксама рэалізаваць комплекс дадатковых мер па процідзеянні міжнароднаму тэрарызму, распаўсюджванню наркотыкаў і незаконнай міграцыі ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі. Па выніках саміту прыняты шэраг рашэнняў па розных напрамках дзейнасці АДКБ.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.