У БУДАЎНІЦТВЕ І ПРАЦЫ НА ЗЯМЛІ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Падчас сустрэчы з губернатарам Курскай вобласці Аляксандрам Міхайлавым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў больш актыўна развіваць супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, пашыраць прамысловую кааперацыю. Адным з перспектыўных кірункаў з’яўляецца аснашчэнне Міхайлаўскага горна-абагачальнага камбіната кар’ернай тэхнікай БелАЗ. Гэта адзін з самых буйных у Расіі і СНД камбінатаў па здабычы і абагачэнні жалезнай руды. Прадстаўнікоў буйных прадпрыемстваў Курскай вобласці цікавіць таксама супрацоўніцтва з «Планарам» і Мінскім маторным заводам. Расійскім гасцям могуць быць карыснымі сельскагаспадарчая тэхніка, пастаўкі элітнага насення збожжавых культур і агародніны, мінеральных угнаенняў. Беларусь цікавая курскім партнёрам і сваімі дасягненнямі ў жыллёвым будаўніцтве.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.