Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 5 °C

У краіне забяспечаць універсальны доступ да лячэння ВІЧ-інфекцыі

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 08.12.2017

З новага года ў Беларусі забяспечаць універсальны доступ да лячэння ВІЧ-інфекцыі — яно будзе прадастаўляцца ўсім без выключэння. З 18,8 тысячы выяўленых ВІЧ-інфіцыраваных пакуль толькі каля 10 тысяч атрымлівае антырэтравірусную тэрапію. Да канца наступнага года плануецца забяспечыць спецыфічным лячэннем усіх зарэгістраваных, якія трапілі на дыспансерны ўлік. 80 працэнтаў такіх лекаў — айчыннай вытворчасці. У хуткім часе перайсці на іх плануецца поўнасцю.



36 млн. чалавек, інфіцыраваных ВІЧ, жыве сёння на планеце. Колькасць людзей, якія штогод заражаюцца, за апошнія 15 гадоў скарацілася з 3 да 2 млн., а колькасць новых выпадкаў заражэння дзяцей, наро-джаных ад ВІЧ-станоўчых маці, знізілася напалову. У Беларусі ж з 2011 па 2016 год адзначаўся актыўны прырост новых выпадкаў, і толькі сёлета за 10 месяцаў паказчыкі былі роўнымі тым, што мелі месца ў 2016-м. Новыя выпадкі сярод дзяцей не з’яўляюцца, а таму іх колькасць паступова зніжаецца.

— Ранняя дыягностыка спрыяе больш эфектыўнаму лячэнню, павышае якасць жыцця і зніжае рызыку перадачы інфекцыі іншым людзям, — кажа загадчыца аддзела прафілактыкі ВІЧ/СНІД Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ганна РУСАНОВІЧ. — Наша краіна актыўна рэалізуе стратэгію дасягнення мэт 90-90-90, паводле якой 90 працэнтаў ВІЧ-станоўчых павінна ведаць пра свой статус, 90 працэнтаў тых, хто ведае, павінна атрымліваць лячэнне, і 90 працэнтаў тых, хто праходзіць лячэнне, павінна мець зніжэнне віруснай нагрузкі. Пры такім раскладзе ў папуляцыі зніжаецца распаўсюджванне інфекцыі, чалавек становіцца практычна бяспечным для навакольных і можа весці звыклы лад жыцця. У межах гэтай кампаніі актыўна ўкараняецца саматэставанне — экспрэс-тэсты па сліне можна набыць у аптэчнай сетцы Гомельскай вобласці, Мінска і Салігорска.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!