Выдатныя вучоныя — на беларускіх марках

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпусціла  ў абарачэнне паштовы блок “Выдатныя  вучоныя Беларусі”. 7 снежня, у дзень выпуску ў абарачэнне новых паштовых марак, у зале  пасяджэнняў Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі  прайшла цырымонія іх афіцыйнага гашэння. Гашэнне марак і канвертаў спецыяльным паштовым штэмпелем — адмысловая  ўрачыстая працэдура, якая далучае ўсіх да важнай падзеі не толькі ў філатэліі, але і ў гісторыі краіны.

Беларусь ганарыцца выдатнымі вучонымі, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё навукі. Іх імёны вядомыя не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Мастацкай асновай паштовага блока сталі партрэты вядомых акадэмікаў НАН Беларусі: Усевалада Ігнатоўскага (першага прэзідэнта Беларускай акадэміі навук, які ўзначальваў яе са снежня 1928-га па студзень 1931 года),  Паўла Горына (другога прэзідэнта  акадэміі навук, з лютага 1931-га па люты 1936 года), Васіля Купрэвіча (сёмага прэзідэнта акадэміі, са студзеня 1952-га па сакавік 1969 года) і Мікалая Барысевіча (восьмага прэзідэнта, з мая 1969-га па  сакавік 1987 года).

У блоку чатыры маркі наміналу “А”, які адпавядае тарыфу на перасылку простага ліста масай да 20 грамаў уключна ў межах Беларусі. Тыраж блока складае 15 тысяч адзінак.

Надзея НІКАЛАЕВА.  

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.