У суботу, 23 снежня, у 12.00, у цэнтральнай раённай бібліятэцы свае работы прадставіць рэзчык па дрэве, удзельнік шматлікіх выстаў у Беларусі і за яе межамі, несвіжанін Віктар Ульянаў. Мастак выкарыстоўвае ў сваіх творах як вобразы людзей, птушак, жывёл, так і цэлыя сцэны з жыцця, і гумар — усё, што кранае яго самога. Пачуцці аўтара перадаюцца гледачу і становяцца цікавымі і яму. Упэўніцца ў гэтым зможа кожны, хто наведае выставу В.І. Ульянава ў цэнтральнай раённай бібліятэцы.
ВЫСТАВЫ
Пост опубликован: 20.12.2017