Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 14 °C

З індывідуальным падыходам

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

НА ВАРЦЕ ДЗЯЦІНСТВА:
ДА 100-ГОДДЗЯ ЎТВАРЭННЯ КАМІСІІ ПА СПРАВАХ НЕПАЎНАЛЕТНІХ

На мінулым тыдні адбылося чарговае пасяджэнне раённай камісіі па справах непаўналетніх, на якім было разгледжана 6 спраў. Адна з іх тычылася з’яўлення непаўналетняга ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах, дзве — невыканання абавязкаў па суправаджэнні непаўналетняга ва ўзросце да 16 гадоў у начны час, і тры — парушэння правіл дарожнага руху.



Першай разглядалася справа 17-гадовай навучэнкі Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа, жыхаркі Дзяржынскага раёна, якая з’явілася ў інтэрнат каледжа ў нецвярозым стане. Сітуацыя была вельмі неадназначнай, таму што, з аднаго боку, за такое абуральнае правапарушэнне дзяўчына павінна быць адлічана з навучальнай установы, а з другога — лёс яе няпросты: тры гады таму ў яе памерла маці, апякунства над ёю ўзяў айчым, які ўжо ажаніўся з другой жанчынай. Можна толькі здагадвацца, як адчуваў сябе падлетак ва ўсім гэтым. Вядома, гэта не азначае, што нехта ўхваліў ці апраўдаў такія паводзіны навучэнкі каледжа, аднак камісія пастаралася ўсебакова разгледзець і яе, як асобу, і абставіны яе жыцця. Апякун падаў заяву на адлічэнне сваёй падапечнай з каледжа на падставе таго, што дома яна будзе пад большым наглядам. Сама ж віноўніца  гаварыла аб сваім глыбокім раскаянні і жаданні застацца ў каледжы, прасіла даць ёй шанец выправіцца. Камісія вырашыла даць ёй магчымасць здаць зімовую сесію і даказаць сваё раскаянне добрай вучобай і адказнымі паводзінамі. Дзяўчыну папярэдзілі, што ў выпадку здзяйснення яшчэ аднаго правапарушэння яна адразу будзе адлічана з кале-джа. А на гэты раз атрымала штраф у адну базавую велічыню.

Фігурантамі дзвюх наступных спраў былі школьнікі — вучаніца Ланскага НПК д/с-СШ і вучань Аношкаўскага НПК д/с-СШ. Яны абое былі заўважаны супрацоўнікамі міліцыі на вуліцы пасля 23 гадзін. І калі выпадак з хлопцам адбыўся на супрацьлеглым баку ад яго дома, на той жа вуліцы, дзе ён жыве, што, зразумела, усё роўна не апраўдвае недагляд маці, то 15-гадовую дзяўчыну бацькі самі адпусцілі начаваць да сяброўкі ў Клецк(!). А яна перадумала і вырашыла вярнуцца дадому, аказаўшыся ноччу, у пяць хвілін першага, на аўтобусным прыпынку. Дзяўчына, па словах педагогаў, добра вучыцца, займаецца спортам і актыўна ўдзельнічае ў жыцці школы, дзіўна  толькі, чаму бацькоў так мала хвалюе лёс дачкі, што яны па добрай волі адпускаюць яе начаваць да чужых людзей, і нават не на суседнюю вуліцу, а ў суседні горад!

У абодвух названых выпадках бацькам непаўналетніх быў прызначаны штраф у адну базавую велічыню.

Яшчэ дзве справы тычыліся знаходжання без флікераў на праезджых частках вуліц навучэнцаў Клецкага СВЛ і Мінскага аўтамеханіч-нага каледжа, адна — пераходу вуліцы ў непрадугледжаным для гэтага месцы вучнем СШ №1 г. Нясвіжа. Улічваючы чыстасардэчнае раскаянне парушальнікаў і іх добрыя характарыстыкі, ім былі вынесены папярэджанні.

“НН”.             

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!