Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 12 °C

З канцэртам у Жодзіна

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Соревнования по сдаче нормативов физической подготовленности Государственного физкультурно-оздоровительного комплекса Республики Беларусь среди юношей городских школ прошли на базе государственного учреждения «Физкультурно-оздоровительный центр Несвижского района». Ребята соревновались в прыжках в длину с места, наклонах вперед, поднимании туловища, челночном беге, подтягивании и отжимании. В личном первенстве среди учеников 8-х классов 1-е место занял Павел Курбыко (СШ № 3 г. Несвижа), 2-е место — Никита Романенко (СШ № 4 г. Несвижа), 3-е место — Виталий Козич (Несвижская гимназия). Среди 9-х классов 1-е место завоевал Вячеслав Чебровский (Несвижская гимназия), 2-е место — Валерий Жук (Несвижская гимназия), 3-е место — Вячеслава  Герасимова (СШ № 4 г. Нес-вижа). Среди 10-х классов лучший ре-  зультат показал Егор Янчик (Несвижская гимназия), 2-е место — у Егора Шпаков-ского (СШ № 4 г. Несвижа), 3-е место занял Евгений Карпач (СШ № 3 г. Несвижа). В командном зачете на первом месте оказались учащиеся СШ № 4 г. Несвижа, на втором — команда СШ № 3 г. Несвижа, на третьем — команда СШ № 1 г. Несвижа. Все участники были награждены сладкими призами, победители — грамотами и медалями. Па запрашэнні аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага  райвыканкама і ўдзельнікаў хору ветэранаў працы “Аптымісты” г.Нясвіж наведалі  ўдзельнікі народнага аматарскага аб’яднання “У коле сяброў” ДУК “Жодзінскі гарадскі цэнтр  культуры і вольнага часу”.



Перад тым, як выступіць з канцэртнай  праграмай, госці наведалі палац Радзівілаў, гарадскую Ратушу і іншыя гістарычныя мясціны горада.

З візітам у адказ “Аптымісты” накіраваліся ў Жодзіна. Іх цёпла сустрэла кіраўнік Жодзінскага  аб’яднання “У коле сяброў” Наталля Зайцава. Яна прапанавала гасцям наведаць найбольш цікавыя месцы горада. Вялікую цікавасць выклікаў краязнаўчы музей, дзе мы даведаліся аб знакамітых людзях горада, пазнаёміліся з экспанатамі, якія адлюстроўваюць флору і фаўну жодзінскага краю. Асаблівае ўражанне выклікала наведванне “Алеі ліхтароў” — адной з гарадскіх славутасцей. У захапленні былі “Аптымісты” ад наведання БелАЗа, тэрыторыя якога займае каля 150 га. Шмат пытанняў задалі госці гіду, якая праводзіла  экскурсію. Нас цікавіла колькасць рабочых месцаў, заработная плата, адпачынак працаўнікоў і шмат іншых пытанняў. Найбольш уразілі магутныя машыны, якія выпускаюць на заводзе. Гле-дзячы на такі цуд, адчуваеш гонар за сваю рэспубліку, за людзей, якія ствараюць такое багацце.

На 14 гадзін быў назначаны канцэрт “Аптымістаў”. Нягледзячы на тое, што крыху стаміліся на экскурсіі, настрой удзельнікаў канцэрта быў бадзёры і ўзнёслы.

Па традыцыі, нам прыпаднеслі хлеб-соль.

Поўная зала гледачоў, прыемныя ўсмешкі, прыветлівыя твары — усё гэта садзейнічала таму, што несвіжане стараліся паказаць усё сваё ўменне, не шкадавалі сіл, каб парадаваць гледачоў.

Гучалі і вясёлыя жартоўныя, і лірычныя песні, творы ваеннай тэматыкі. Не абышлося без прыпевак і гумарыстычных нумароў. І як заўсёды ўразіла выступленне мужчынскай групы хору. Напрыканцы выступлення гледачы ўсталі і яшчэ доўга апладзіравалі артыстам, выказалі словы  шчырай удзячнасці. Канцэрт прайшоў на “ура!”

І як заўсёды на развітанне — фотаздымак сяброў. З выдатным настроем вярталіся мы дамоў. Нас чакаюць новыя сустрэчы, новыя знаёмствы. Так трымаць, “Аптымісты”!

Софія ЛЯХ,

удзельнік хору ветэранаў працы “Аптымісты”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!