“Запаліце святло ў душы”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Канцэртная праграма пад такой назвай, прымеркаваная да Дня інвалідаў, адбылася на мінулым тыдні ў раённым цэнтры культуры. Сюды былі запрошаны ўсе жадаючыя.

Атмасферу свята на сцэне стваралі  народны ансамбль песні “Акцэнт”, ансамбль песні “Элегія”, удзельнікі студыі “Мікст”, хор ветэранаў працы “Аптымісты”, сямейны дуэт Шухно, танцавальныя калектывы Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў, Сяргей Калеснікаў, Таццяна Язэпчык, Таццяна Хоміч, Любоў Дрык, Таццяна Казлова, Ігар Гарбачоў, Таццяна Мароз, Юрый Гапановіч і Аляксандр Іваноў, Ларыса Пархановіч, Кацярына Шустал, квінтэт “Дыяпазон”. Удзячныя гледачы з задавальненнем слухалі, усміхаліся і падхоплівалі знаёмыя мелодыі, падтрымлівалі артыстаў апладысментамі.

Танцавальны калектыў Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў

Заключны
момант канцэрта

Канцэрт сапраўды атрымаўся цікавым, прыйшоўся даспадобы людзям рознага ўзросту, пакінуўшы ў іх сэрцах добры настрой, пазітыўныя эмоцыі і радасныя пачуцці.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.