Цэнтральны апарат Міністэрства замежных спраў скарацілі прыкладна на трэць, замежныя ўстановы — на 15 %. Таксама Беларусь плануе закрыць генконсульствы ў Адэсе, Гданьску і Мілане. Пры гэтым больш увагі цяпер будуць надаваць рабоце ў тых краінах, якія прыносяць найбольшую аддачу. Тэмы аптымізацыі ў МЗС і развіццё знешнеэканамічнай дзейнасці, у тым ліку адносін з Еўрапейскім саюзам, абмяркоўваліся падчас сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком ведамства Уладзімірам Макеем.
БелТА.