Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 12 °C

Каб радзіла зямля

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Вячаслаў Канстанцінавіч ХВІЦЬКА, механізатар ААТ “Сейлавічы”:

— Чаму мяне запрасілі на гэтае мерапрыемства? Магчыма, таму, што на жніве-2017 я ў сваім акцыянерным таварыстве зноў (у каторы ўжо раз!) выйшаў пераможцам спаборніцтва  сярод камбайнераў. Камбайнам “Лексіён-550” усяго зжаў 368,6 гектара збожжавых і рапсу, намалаціў 2252 тоны зерня і рапсавага насення. На ніве роднай гаспадаркі працую даўно. А памочнікам  у мяне на камбайне гадоў 12-13 — сын Максім. Ён служыць у Нясвіжскім РАУС, падчас уборкі браў водпуск, і мы з ім шчыравалі.



Летнімі раніцамі, калі трэба было, я яшчэ паспяваў на трактары  скасіць няз’едзеныя каровамі рэшткі травы на пашы, а пасля садзіўся на камбайн. Жніво кожны год адно на другое не падобнае, бывалі і цяжкасці, але вопыт дапамагаў з імі справіцца.

Цяпер, зімой, на трактары МТЗ-1523 дастаўляю на фермы кармы, важу на палі ў бурты арганічныя  ўгнаенні. На арганіцы разам працуюць  механізатары Аляксандр Шульга і Генадзь Бярнацкі. Пагрузкай займаюцца  Мікалай Гасюк і Аляксандр Серада. Мы ў асноўным  замацаваны за новай фермай у Сейлавічах і цялятнікамі. Трэба  адзначыць, што ўгнаенні на  прыфермскай тэрыторыі  не залежваюцца, дзень-два — і яны ў полі. Так ствараем падмурак новага ўраджаю, каб больш урадлівай была зямля, каб радзілі буракі і кукуруза, каб парадавала важкім залатым  коласам збажына, на ўборку якой я зноў выведу свой  камбайн.

Час ляціць няўмольна. Гады адзін за другім нанізваюцца на вось жыцця. Я ўжо чатыры гады знаходжуся на льготнай механізатарскай пенсіі, а праз год “стукне” шэсцьдзясят. Працую, і рады, што прыношу гаспадарцы нейкую карысць, што запатрабаваны.

Свята, на якім пабываў, спадабалася. І яно, такое, было ў мяне не ўпершыню. Запрашалі ў свой час на 60-гадовы юбілей  Мінскай вобласці. Праходзіла ўрачыстасць у канцэртнай зале “Мінск”.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!