Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.49 |
Погода 11 °C

Несвіжане назаўсёды: ганаровыя грамадзяне горада

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 26.01.2018

(Працяг. Пачатак у № 1,3)

Побач са снаўчанамі пачэснае месца ў спісе ганаровых грамадзян Нясвіжа займаюць гарадзейцы.

У 2014 годзе — якраз у год свайго васьмідзесяцігадовага юбілею — ганаровым несвіжанінам стаў кавалер ордэнаў Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, заслужаны работнік прамысловасці Беларусі Аляксандр Георгіевіч Максімовіч, які кіраваў ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” з 1971 па 1997 год. На вялікі жаль, я пакуль што не знаёма з Аляксандрам Георгіевічам асабіста ды і бачыла яго толькі два разы, але сваё ўражанне ад стрэчы памятаю вельмі добра: ён  здаўся мне чалавекам нейкага зусім іншага ўзроўню і вымярэння. Салідны, статны, з прыгожай гордай асанкай, вельмі інтэлігентны і ў манерах, і ў мове. І пры гэтым вельмі сціплы. Ён і па сённяшні дзень, калі мае ў тым патрэбу, не ідзе “напралом”, каб дамагчыся свайго, а вельмі ціха і як бы вінавата звяртае ўвагу на тую ці іншую праблему, — і ні ў якім разе на сваю асабістую, хаця і такіх хапае, а на праблему як мінімум маштабу вуліцы, на якой жыве. Чалавек вялікай унутранай культуры. У свой час Аляксандр Георгіевіч быў кіраўніком не проста рэспубліканскага — саюзнага маштабу. У 1975 годзе калектыў гарадзейскіх цукравараў пад яго кіраўніцтвам быў узнагароджаны Пераходным Чырвоным Сцягам ЦК КПСС, Памятным знакам ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, ВЦСПС і ЦК ВЛКСМ, занесены на Усесаюзную Дошку Гонару ВДНГ СССР. Менавіта пры ім на цукровым заводзе пачала выкарыстоў-вацца — упершыню ў Беларусі! — новая тэхналогія вытворчасці цукру з сырцу, што завозіўся з далёкай Кубы, і, наогул, пачалася вя-лікая праца па рэканструкцыі прадпрыемства, што дазволіла з кожным годам усё больш і больш нарошчваць аб’ём сутачнай перапрацоўкі буракоў. Укараняліся паступова і іншыя навінкі. Была рэканструявана ТЭЦ, пабудаваны новае вапнавае аддзяленне, жамерынасушыльны і прадуктовы цэхі, абаротная сістэма ачысткі прамысловых вод і шмат іншага. Многа ўвагі надавалася сацыяльнай сферы: пры камбінаце працавалі сталовая, кафэ, магазін, здраўпункт, быткамбінат, дзіцячы сад, аздараўленчы дзіцячы лагер, Дом культуры, спартзала, басейн, падсобная гаспадарка.



Аляксандр Георгіевіч і раней, і зараз вельмі перажывае за лёс камбіната — ён таксама з кагорты нераўнадушных. Ліхія 90-я маглі падкасіць каго заўгодна і прымусіць апусціць рукі. Але вось што ўражвае мяне і ў Аляксандру Георгіевічу, і ў яго паслядоўніку Міхаілу Васільевічу Крыштаповічу, дык гэта, як прынята ў іх любімым футбольным клубе, воля да перамогі, якую, здаецца, ніхто і нішто не можа адняць. І Максімовіч не здаўся ў 90-я, працягваючы “выцягваць” камбінат, і Крыштаповіча не спалохалі крызісы 2000-х. Таму і не сталі гарадзейцы “прыдаткам” Слуцкага цукровага, а зараз аналагіч-ныя прадпрыемствы СНД іх, наогул, дагоняць не скора.

А.Г. Максімовіч

У сакавіку 1997 года дырэктарам Гарадзейскага цукровага камбіната быў прызначаны Міхаіл Васільевіч Крыштаповіч, што стаў ганаровым грамадзянінам Нясвіжа ў 2013 годзе. Сказаць, што Міхаіл Васільевіч не знізіў планкі цукравараў пасля А.Г. Максімовіча, — нічога не сказаць. За дваццаць год яго кіраўніцтва лягчэй пера-лічыць тое, чаго на камбінаце не адбылося. Толькі за першыя чатыры гады яго працы дырэктарам адбылося тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемства, а ў наступныя гады была праведзена шырокамаштабная мадэрнізацыя вытворчасці. Сёння камбінат — а гэта больш за 65 % у агульным аб’ёме прамысловай вытворчасці Нясвіжскага раёна — можа перапрацоўваць 10 тысяч тон буракоў за суткі. І гэта не  мяжа: інвестыцыйны праект,   што зараз рэалізуецца на прад-прыемстве, дазволіць павялічыць перапрацоўку цукровых буракоў у будучым адразу да дванаццаці, а потым і да чатырнаццаці тысяч тон. Пры Міхаіле Ва-сільевічу быў пабудаваны склад бястарнага захоўвання цукру ёмістасцю 50 тысяч тон, створана сыравінная зона камбіната — дваццаць раёнаў у трох абласцях рэспублікі, буракі ў Гарадзею прывозіць 115 гаспадарак, што іх высяваюць.

Цукровы камбінат — сэрца Гарадзеі, і Міхаіл Васільевіч заўсёды пра гэта памятае. Як і пра тое, што за любымі паказчыкамі і лічбамі стаяць людзі. А людзям павінна быць камфортна, яны павінны цвёрда стаяць на нагах і верыць у будучыню. І з Крыштаповічам ім гэта рабіць лёгка. Бо ўсе добра памятаюць час, калі маглі стаць проста нарыхтоўчым пунктам, і менавіта Міхаіл Васіль-евіч узяў на сябе адказнасць за іх лёс, змог пераканаць работнікаў камбіната ў тым, што ёсць перспектыва, і не трэба палохацца змен. “Не стоит прогибаться под изменчивый мир, уж лучше он прогнется под нас”, — словы Андрэя Макарэвіча маглі б стаць жыццёвым крэда Крыштаповіча. І ён кожны дзень гэта даказвае.

У скарбонцы Міхаіла Васільевіча — медаль “За працоўныя заслугі”, Ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, мноства юбілейных узнагарод. 15 студзеня 2018 года на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 80-гадовага юбілею Міншчыны Міхаіл Васільевіч Крыштаповіч быў узнагаро-джаны яшчэ адной Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

М.В. Крыштаповіч

Самым маладым  ганаровым грамадзянінам Нясвіжа з’яўляецца на сённяшні дзень Мікалай Аляксандравіч Салавей — дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Гарадзея”. Маладым не толькі ў літаральным сэнсе гэтага слова, бо ён сапраўды самы малодшы за ўсіх па ўзросце ў спісе, але і таму, што пасля яго званне ганаровага несвіжаніна раённы Савет дэпутатаў больш нікому пакуль што не прысвойваў. Менавіта на прыкладзе гэтага чалавека я зразумела ў свой час сапраўдны сэнс прымаўкі пра славу, што крочыць далёка наперадзе чалавека. Некалькі год таму падчас прыезду да мамы, што жыве ў іншым раёне (на той час яна працавала намеснікам кіраўніка гаспадаркі і займалася якраз сацыяльнымі пытаннямі), пачула ад яе аповед пра тое, што, маўляў, “ёсць у вас на Нясвіжчыне такі кіраўнік, каторы, як я чула, сваім жанчынам — работніцам гаспадаркі — на 8 Сакавіка зрабіў падарунак: заказаў аўтобус, выпісаў кожнай грошай і напярэдадні свята ад-правіў на некалькі гадзін у “ProStorе”. Во гэта кіраўнік, во гэта ўвага да людзей!”. Пазней я даведалася, хто ж быў тым кіраўніком, і што такая гісторыя сапраўды мела месца. Трэба дадаць, што папулярны гіпермаркет тады толькі-толькі адчыніўся, — і як жа добра трэба ведаць жаночую псіхалогію з яе любоўю да шопінгу і разумець, што сель-скай працаўніцы калі яшчэ знайсці той час на паездку ў сталіцу, каб дадумацца да такога падарунка, пра які нават у суседніх раёнах будуць ведаць.

Пазнаёміліся з Мікалаем Аляксандравічам мы значна  пазней, і, адзначу, хвалявалася я вельмі, калі з самай раніцы ехала ў кантору гаспадаркі па дапамогу зноў жа для Дзіцячага фонду, — пра круты нораў кіраўніка “Гарадзеі” чула не менш, чым пра яго добрыя справы. Пакуль сядзела ў прыёмнай і чакала заканчэння планёркі, між іншым даведалася і пра музычныя новенькія інструменты для духавога аркестра Гарадзейскай дзіцячай школы мастацтваў, і пра не падлягаючую ацэнцы штогадовую дапамогу Лысіцкай і абедзвюм Гарадзейскім школам, і пра іншыя справы. А потым… Атрымала роўна ў два разы больш той сумы, што прасіла на навагоднія падарункі хворым дзецям.

М.А. Салавей

Напярэдадні навагодніх свят у снежні мінулага года давялося прысутнічаць на ўрачыстым мерапрыемстве, дзе было шмат паважаных былых работнікаў Гара-дзейскага пасялковага і сельскіх выканаўчых камітэтаў, што даўно на пенсіі, а ў свой час адпрацавалі на сваіх пасадах па дваццаць, трыццаць і нават па сорак гадоў. Усе яны атрымалі на тым свяце добрыя падарункі, для іх быў накрыты шчодры стол. “Які ж малайчына наш Коля! — раз-пораз чулася ў зале. — Такое свята нам зрабіў!”. І столькі гордасці, цеплыні і павагі было ў гэтых словах! “Пра якога Колю вы гаворыце?” — не вытрымала я. “Пра Салаўя, вядома! Гэта ж ён дапамог арганізаваць свята. Для нас жа ён — наш Коля, ён родам з нашай вёскі, што ў былым Навасёлкаўскім сельсавеце”, — “прасвяціла” мая суразмоўца Святлана Канстанцінаўна Урбан.

“Апантаны кіраўнік” — назваў Мікалая Аляксандравіча Салаўя ў адным са сваіх артыкулаў у “Сельской газете” журналіст Уладзімір Субат. І ён мае рацыю. Апантаны ва ўсім — у працы, у тых высокіх планках, якія перад сабой ставіць, у патрабавальнасці да сябе, у адносінах да людзей, чалавек, для якога паняцце выхадны вельмі ўмоўнае. Дзякуючы і гэтай апантанасці таксама, гаспадарка пад кіраўніцтвам М.А. Салаўя ўвайшла ў дзясятку лепшых у краіне, наведаў яе ў 2010 годзе і Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. Пастановай Савета Міністраў ад 3 верасня 2014 года № 860 сярод дзевяці гаспадарак Мінскай вобласці, што вызначаны для практычнага навучання будучых кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў краіны, дзве — нясвіжскія: СВК “Агракамбінат Сноў” і ААТ “Гарадзея”.

15 студзеня 2018 года падчас святкавання 80-годдзя Мінскай вобласці заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, кавалер ордэна  Пашаны, нязменны дэпутат Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённага Аграпрамысловага саюза Мікалай Аляксандравіч Салавей атрымаў Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Ірына ЦІХОНКА,

начальнік аддзела

арганізацыйна-кадравай

работы Нясвіжскага 

райвыканкама.

(Працяг будзе).

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!