Меню
Курс $  3.25 | €  3.5 | ₽100  3.56 |
Погода 6 °C

Новы год яднае пакаленні

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 05.01.2018

Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у акцыі “Нашы дзеці”. Традыцыйна дабрачыннае свята з удзелам Прэзідэнта нашай краіны — цэнтральная падзея акцыі. На галоўную ёлку было запрошана больш за 2300 дзетак ва ўзросце ад васьмі да чатырнаццаці гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Мерапрыемства прайшло ў Палацы Рэспублікі.

Аляксандр Лукашэнка  ў сваім выступленні згадаў, што ў часы яго дзяцінства было шмат недзіцячых клопатаў, была цяжкая праца. Такі быў час.



— Але ва ўсіх нас: і зараз у вас, і ў тых нас — дзяцей, — было агульнае, — адзначыў Прэзідэнт, — мы заўсёды з заміраннем сэрца чакалі гэта свята, Дзеда Мароза, які абавязкова павінен прыйсці і прынесці падарункі. Падарункі тады і цяпер — дзве вялікія розніцы. Але, кажуць, няважна, які падарунак, важная ўвага. І сёння мы, дарослыя, вы гэта бачыце, наколькі можам, імкнёмся дарыць вам падарункі, асабліва напярэдадні Новага года.

Прэзідэнт расказаў, што калісьці цацкі былі простыя і не для ўсіх даступныя. Сёння ж цацак шмат, яны вельмі розныя і развіваюць дзяцей:

— І мы гэтым ганарымся, — што змаглі сваім дзецям стварыць такую сітуацыю, такую абстаноўку, такое жыццё, пры якім яны будуць мець гэтыя цудоўныя цацкі.

Як адзначыў Кіраўнік краіны, для бацькоў дзеці — самае лепшае:

— А для мяне, Прэзідэнта краіны, вы самыя прыгожыя і самыя разумныя дзеці. Вы ўсе — мае дзеці, за якіх я адказваю. І я ганаруся гэтым.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу дзетак на тое, як важна вучыцца. Так, школьная праграма вельмі насычаная і складаная, але трэба атрымаць веды.

— Бо крочыць у будучыню без ведаў, асабліва цяпер, немагчыма, — упэўнены Аляксандр Лукашэнка. — Жыццё стала нашмат больш складанае. І вам трэба гэта ўсё засвоіць. З іншага боку — мы робім і будзем рабіць усё для таго, каб гэта школьная праграма стала даступная, каб яна была аптымальная, каб настаўнікі і бацькі не навязвалі вам лішняга, каб вы, акрамя вучобы,  у школьныя гады маглі займацца спортам, знайшлі час для іншых мерапрыемстваў. І мы ў гэтым кірунку нямала зрабілі. Найбліжэйшыя гады будуць самымі сур’ёзнымі ў плане адукацыі. Тут мы павінны правесці важныя мерапрыемствы па ўдасканаленні нашай адукацыі, зрабіць яе нармальнай і адаптаванай да цяперашняга жыцця і жыцця будучага.

Аляксандр Лукашэнка таксама параіў дзецям бавіць менш часу з рознымі гаджэтамі.

— Гэта непазбежнасць для чалавека. Але я вам параіў бы часцей адрывацца ад гэтых    камп’ютараў, гаджэтаў, бываць на свежым паветры, бачыць усё, што адбываецца вакол вас, не толькі праз інтэрнэт, а простым вокам, — сказаў Кіраўнік краіны. Такім чынам можна захаваць сваю ўнікальнасць.

— Ведаю, вы разумныя, назіральныя і разумееце, што на Зямлі не ўсе вашы равеснікі могуць вось так прыйсці да Прэзідэнта на ёлку, пабываць у школе на школьнай ёлцы, у бацькоў на прадпрыемствах атрымаць падарункі, — адзначыў Кіраўнік дзяржавы. — Далёка не ўсе. Ёсць шмат месцаў на нашай планеце, дзе дзеці не проста галадаюць, а паміраюць з голаду. Я гэта кажу, каб мы з вамі пра гэта памяталі. Калі мы пра гэта бу-дзем памятаць, мы будзем цаніць і мінулае, і сучаснасць, і будзем ствараць лепшую будучыню. Гэта вельмі важна. Мы стараемся, каб вы не толькі ганарыліся сваёй Радзімай, але і збераглі яе, прымножылі тыя дасягненні, якія дастануцца вам ад цяперашніх пакаленняў. Гэта самая вялікая мая мара, і я думаю, вы яе абавязкова рэалізуеце.

БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!