Усё па графіку і ніякай мітусні

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву  “Агракамбінат Сноў” Мікалай Вячаслававіч РАДАМАН:

— Задачы, якія сёння стаяць перад інжынернай службай, механізатарамі і членамі рамонтнай брыгады, агульнавядомыя. Адрамантаваць тэхніку своечасова і якасна! Правесці ўсе неабходныя рэгуліроўкі, каб пры выхадзе ў поле не траціць на гэта часу. Усё павінна быць зроблена згодна з нормамі і правіламі. Ад гэтага ў вялікай ступені залежыць лёс ураджаю, і мы не маем права адступаць ад прынятага ні на ёту.

 

Менавіта так вядуць рамонт тэхнікі ў СВК “Агракамбінат Сноў”. Заўтрашняя сяўба тут пачалася сёння — у майстэрнях.

— Надзейная тэхніка — адзін са складнікаў поспеху, — канстатуе загадчык машыннага двара Пётр Харкоў. — Ад таго, як зараз падрыхтуем тэхніку і ў якія тэрміны правядзём веснавую пасяўную кампанію, залежыць будучы ўраджай, своечасовасць усяго гэтага — залог поспеху, — з веданнем справы кажа ён.

Для механізатара Аляксандра Грынаша (справа)
на камбайне “Лексіён-580” сёлетняя ўборачная стане сёмай.
У сярэднім рамонт збожжаўборачнага камбайна займае месяц, неабходна адрамантаваць жняярку, нахільную камеру,
малацільны апарат, ротары, правесці тэхабслугоўванне
рухавіка і іншыя дробныя работы.
На здымку: Аляксандр Грынаш з загадчыкам машыннага двара Пятром Харковым

На лінейку гатоўнасці ў гаспадарцы паставілі глебаапрацоўчую тэхніку, якая першай выйдзе ў поле. Адрамантаваны адзінаццаць культыватараў, пяць камбінаваных агрэгатаў АКШ, два дыскатары, чатыры дыскавыя бараны і сем плугоў. Зараз вядзецца рамонт ПІМаў, са-джалак, бочак для перавозкі каса, адначасова “лечацца” і збожжа-ўборачныя камбайны.

Рамонтам складаных сельгасмашын і агрэгатаў займаюцца тыя механізатары, якія на іх працуюць. Гэта дзейсна, бо яны лепш ведаюць усе нюансы сваёй тэхнікі. Адпаведна, для сябе імкнуцца падрыхтаваць яе як мага лепш і якасней, каб з пачаткам палявых работ не было прастояў. Усе разумеюць: падчас пасяўной ці ўборачнай кожны дзень на рахунку. У памагатых у іх — рамонтная брыгада, якая складаецца з слесараў, зваршчыкаў і токараў. Усяго ў гаспадарцы налічваецца больш за 300 адзінак сельскагаспадарчых машын. За кожным механізатарам замацавана, акрамя трактара, яшчэ па адзін-цы ці дзве сельскагаспадарчай тэхнікі.

Бульбасаджалкай займаюцца газаэлектразваршчык
і слесар брыгады па рамонце сельгасмашын
Уладзімір Заяц і Павел Шыпко

За адказным механізатарам Уладзімірам Кастоўскім замацаваны трактар “Ксерыон” і дзве сеялкі: збожжавая “Хорш” і кукурузная “Квернелэнд”, а таксама прэс-падборшчык “Нью Холанд ББ 960”. Зараз Уладзімір Анатольевіч аднаўляе збожжавую сеялку: зрабіў хадавую, памяняў у ёй усе падшыпнікі, загортышы. Замяніць прыйшлося 104 падшыпнікі толькі ў сашніках, 12 — у хадавой

— Што тычыцца трактарнага парка, то паняцце “зімовы рамонт тэхнікі” не зусім актуальнае для нас, — адзначыў галоўны інжынер агракамбіната Ігар Бейня. — Са 130 трактароў штодня на лінію выходзіць каля 60 — 80 адзінак. Уліч-ваючы спецыфіку нашай вытворчасці, энерганасычаныя і высока-прадукцыйныя трактары працуюць круглы год. Зараз, напрыклад, яны занятыя на вывазцы вадкай арганікі. Таму рамантуюцца па меры неабходнасці. Работы стараемся выконваць сваімі сіламі, па магчымасці, аднаўляем дэталі, нешта ўсё ж даводзіцца купляць. Закуп запчастак праводзім на тэндарнай аснове. Узімку работу арганізоўваем такім чынам, каб тэхніка ў чаканні запчастак не займала месца ў майстэрнях, каб людзі былі занятыя і маглі атрымаць у канцы месяца годны заробак. Да таго ж, асноўная частка механізатарскага калектыву ў гэты перыяд павінна адпачыць у водпусках.

Аксана ГРОХ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.