Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 7 °C

Адным з першых датэрмінова прагаласаваў першы намеснік начальніка Нясвіжскага РАНС Уладзімір Жэлянгоўскі

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Сёння ўчасткі для галасавання па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання прымалі першых выбаршчыкаў. На Заходнім выбарчым участку № 1, размешчаным у Нясвіжы ў адміністрацыйным будынку філіяла КУП “Мінскаблдарбуд”- “ДРБУ №168”, адным з іх быў першы намеснік начальніка Нясвіжскага РАНС Уладзімір Жэлянгоўскі. Прагаласаваць ён вырашыў датэрмінова, бо ў асноўны дзень выбараў будзе на службе.



— У нядзелю ўвесь састаў Нясвіжскага РАНС будзе задзейнічаны на дзяжурстве на выбарчых участках у раёне, забяспечваючы там пажарную бяспеку. Сам я ўваходжу ў аператыўную групу, вяду агульны кантроль, выбарачна наведваю ўчасткі.

Лічу, што прыйсці на свой выбарчы ўчастак і прагаласаваць за годнага кандыдата ў дэпутаты, які будзе прадстаўляць нашы інтарэсы ў раённым і абласным Саветах дэпутатаў, —  гэта абавязак кожнага. Мая грамадзянская пазіцыя праяўляецца ў жаданні паспрыяць росквіту раёна і паляпшэнню дабрабыту яго жыхароў. У дадзеную выбарчую кампанію мы выбіраем людзей, якія на мясцовым узроўні будуць прымаць важныя для кожнага з нас рашэнні. І нам трэба зрабіць усвядомлены выбар, хто скарыстаецца нашым “крэдытам даверу”. Балаціруюцца нашы землякі, якіх мы ведаем, да якіх можам звярнуцца за дапамогай і разлічваць на падтрымку. Важна, каб гэта былі сумленныя людзі, якія ўмеюць трымаць слова, бачыць перспектыву і вырашаць праблемы.

Аксана ГРОХ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!