Аляксандр Лукашэнка патрабуе падвоіць зарплату настаўнікам у бліжэйшыя гады

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Заработная плата педагогаў у бліжэйшыя гады павінна быць павялічана ў два разы. Такое патрабаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка агучыў  у час рабочай паездкі ў Слуцкі раён.

«Па настаўніках будзем разбірацца самым сур’ёзным чынам. Трэба за будучую пяцігодку і астатні час заработную плату настаўнікам падвойваць. Гэта не папулізм. Настаўнік у нас сёння застаўся галоўным звяном у вёсцы, у малых гарадах, раённых цэнтрах. І нават у Мінску, абласных цэнтрах наша апора — настаўнік», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, таксама неабходна дабіцца таго, каб наваспечаныя педагогі, атрымаўшы адукацыю, не ішлі са школы. «Я ведаю, што тэндэнцыя ўжо адваротная пайшла. Ведаю некаторых асабіста, якія пайшлі на добрую зарплату, а сёння гатовы вярнуцца назад у школу на больш нізкую. Чаму? Таму што водпускі вялікія, свабода пэўная — у школе адпрацаваў (лічы, да 15—16 гадзін асноўная нагрузка) і свабодны, не прывязаны да стала, як бухгалтар, эканаміст. Але зарплата настаўніка нізкай быць не павінна», — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што нізкія заработныя платы і ў работнікаў дзіцячых садоў, малодшага медыцынскага персаналу, хоць работа ў іх каласальная.

«І ў культуры, сацыяльным забеспячэнні. Пакрыху іх трэба падцягваць вышэй, і за кошт іх у бягучым годзе мы павінны перасягнуць Br1 тыс. заработнай платы. Вядома, зарплата будзе расці і ў высокааплатнага, і ў сярэдняга звяна. Але мой кантроль — за гэтым слоем насельніцтва, які атрымлівае нізкую зарплату», — папярэдзіў Прэзідэнт. «Таму за квартал мы выходзім на Br1 тыс. і крыху больш і далей пакрыху ў залежнасці ад росту эканомікі пачынаем дабаўляць заработную плату. Дзесьці зэканоміць трэба, дзесьці менш патраціць, але людзям трэба даць зарплату. Гэта і стымуляванне ўнутранага попыту, дарэмна ігнаруем яго, — лічыць Кіраўнік дзяржавы. — Мяне радуе, што попыт з боку насельніцтва ў нас расце, але хацелася б хутчэй. Таму людзям трэба плаціць нармальную зарплату, але грошы трэба зарабіць — тут пытанняў няма».

blr.belta.by

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.