Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Цікава, карысна, практычна

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

На мінулым тыдні ў Мінску прайшоў ІІІ рэспубліканскі форум “Роля рэгіянальных СМІ ў развіцці сацыяльнага партнёрства”, арганізаваны Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Фото 1



Форум, які праходзіў у фармаце свабоднага дыялогу, сабраў каля 150 журналістаў з усёй краіны і азнаменаваўся мноствам цікавых мерапрыемстваў. Першым з іх стала адкрыццё экскурсійна-турыстычнай выставы “Прафтур-2018”, якая размясцілася на трох паверхах рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў. Тут рэгіянальных журналістаў чакала паглыбленае знаёмства з турыстычным рэсурсам нашай краіны. Наведвальнікі выставы маглі падабраць для сябе адпачынак на розны густ: гэта мог быць анімацыйны тур выхаднога дня на турыстычных базах “Беларустурыста”, экскурсійная праграма за мяжой, адпачынак ля марскога ўзбярэжжа або ў санаторыі.

— Гэта мерапрыемства — наш прафсаюзны ўклад у развіццё такога важнага для ўсёй нашай краіны кірунку, як турызм, — адзначыў на адкрыцці выставы старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда (фота 1). — Мы сёння бачым, што ў многіх краінах гэты сектар эканомікі прыносіць вельмі значныя даходы і забяспечвае прадуктыўную занятасць людзей. Турызм дае дадатковыя стымулы для развіцця многіх другіх сфер, такіх, як гандаль, грамадскае харчаванне, транспарт і многае іншае. З’яўляюцца новыя магчымасці для самазанятасці людзей, а для нашай краіны гэта сёння вельмі важна.

Фото 2

Асаблівую ўвагу арганізатары надалі прамысловаму турызму, таму што цікавасць да гэтага віду адпачынку ў нашай краіне ўвесь час расце. Свае прапановы ў гэтай сферы прадставілі прадпрыемствы самых розных галін — ад харчовай да машынабудаўнічай (фота 3,4,6).

Цікава пракаменціравала выставу і генеральны дырэктар турысцка-экскурсійнага ўнітарнага прадпрыемства “Беларустурыст” Людміла Сенькоўская:

— Наша калекцыя экскурсій на заводы, фабрыкі і іншыя прадпрыемствы Беларусі — самая поўная ў краіне. Напрыклад, толькі мы прапаноўваем наведаць смеццеперапрацоўчы завод. І гэта не толькі пазнавальная паездка, але і моцны выхаваўчы момант: адна справа толькі чуць з усіх бакоў, што смецце трэба збіраць раздзельна, і зусім іншае — уласнымі вачыма ўбачыць, як з адходаў нараджаюцца карысныя рэчы. А для аматараў раскошы, напрыклад, прызначаны тур на ювелірны завод. Дзеці ў захапленні ад наведвання фабрыкі цацак, ёсць паездка на ферму, дзе вырошчваюць фарэль, і экскурсія за кулісы тэатра… Кожны госць выставы, дарослы або дзіця, знойдзе тут для сябе нешта цікавае.

Дарэчы, немалаважна і тое, што падчас экскурсіі па прадпрыемстве можна набыць яго прадукцыю ў фірменным мага-зіне па зніжаным кошце.

Навінкай гэтага года ад “Беларустурыста” сталі камфартабельныя і бюджэтныя аўтобусныя туры да Чорнага мора. Усе аб’екты размяшчэння — гатэлі на першай берагавой лініі, а для тых, хто хоча сумясціць адпачынак з лячэннем, прапаноў-ваюцца прафсаюзныя санаторыі.

Фото 3

Фото 4

Для тых, хто жадае адпачыць ужо зараз, але водпуск яшчэ далёка, былі прапанаваны анімацыйныя туры выхаднога дня на турыстычных базах краіны (фота 5). Экскурсанты маглі “накіравацца” ў Сярэднявечча, дзе можна і з лука пастраляць, і старадаўніх страў пакаштаваць, а ў этнаграфічным туры — паспрабаваць сябе ў ролі ганчара, пася-дзець за ткацкім станком або наведаць касцюміраваны “Баль па-за часам” (фота 7). На ім жадаючых навучаць танцаваць паланэз і разумець мову веера.

Шырока прадстаўлены былі і прафсаюзныя санаторыі. Жадаючыя маглі не толькі апрабаваць на сабе навейшае медыцынскае абсталяванне, але і пачаставацца смачным кіслародным кактэйлем. Дарэчы, сёлета “Бел-прафсаюзкурорт” прапаноўвае 25-працэнтную зніжку не толькі на пуцёўку ў санаторый, але і на ўсе дадатковыя платныя паслугі.

Цудоўным сюрпрызам для наведвальнікаў выставы стала кулінарнае шоу з вядомым іграком гульні “Што? Дзе? Калі?”, кулінарам, тэлевядучым, пісьменнікам Барысам Бурдой (фота 2). Яно стала яскравай прэзентацыяй экскурсійна-гастранамічнага тура “Смачна ў Адэсе з Барысам Бурдой”, а прыгатаваныя ім і яго памочнікамі бутэрброды з чырвонай ікрой, змешанай у патрэбных прапорцыях са смятанай і дробна парэзанай цыбуляй здзівілі многіх нечаканым і прыемным смакам.

У гэты ж дзень рэгіянальныя журналісты сустрэліся з галоўным рэдактарам “Сельской газеты” Сяргеем Міховічам, галоўным рэдактарам Выдавецкага дома “Звязда” Паўлам Сухарукавым і рэдактарам інфармацыйнага партала ФПБ 1prof.by Аляксеем Пашкевічам,  размова ішла аб вопыце і асаблівасцях работы гэтых СМІ.

Фота 5

Завяршыўся ІІІ рэспубліканскі форум “Роля рэгіянальных СМІ ў развіцці сацыяльнага партнёрства” пленарным пасяджэннем, на якім былі абмеркаваны актуальныя пытанні дзейнасці  прафсаюзных арганізацый і  механізмы іх узаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі.

Нагадаем, што Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі сёння — самая масавая грамадская арганізацыя краіны, якая аб’ядноў-вае звыш 4,5 млн. чалавек, або 95 % эконамічна актыўнага насельніцтва. У кампетэнцыі прафсаюзаў — арганізацыя грамадскага кантролю за выкананнем працоўнага кодэкса, заканадаўства па ахове працы, удакладненне калектыўных дагавораў і многае іншае.

У сваім звароце да ўдзельнікаў форуму старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда падкрэсліў, што з дапамогай журналістаў праблемы на месцах вырашаюцца больш эфектыўна. Сёння ФПБ прапаноўвае новыя ініцыятывы, накіраваныя на павышэнне якасці жыцця людзей. Гэта, у прыватнасці, унясенне змяненняў у кантрактную сістэму найму: з работнікамі, якія працяглы тэрмін працуюць добрасумленна, прапаноўваецца заключаць кантракт як мінімум на 3 гады або пераводзіць на бестэрміновыя ўмовы працы. Размова ішла і аб падтрымцы працаўнікоў прадпрыемстваў, якія сутыкнуліся з часовымі праблемамі, для іх можа быць створаны так званы кампенсацыйны фонд. Па прапанове ФПБ гэтыя пытанні зараз  разглядаюцца ў Савеце Міністраў.

Фота 6

Неабходна сёння і больш актыўнае стварэнне рабочых месцаў. Значны рэзерв тут маецца ў развіцці турыстычнай сферы. Чалавеку трэба стварыць для гэтага ўсе ўмовы, а хто не хоча працаваць — абавязаны кампенсаваць дзяржаве расходы на сваё ўтрыманне. На думку Міхаіла Орды, грамадства — гэта сям’я, дзе ў кожнага члена ёсць свае правы і абавязкі.

Журналісты звярталіся да прадстаўнікоў ФПБ і Міністэрства інфармацыі з пытаннямі, якія хвалююць людзей у рэгіёнах. Гэта першае рабочае месца маладога спецыя-ліста і пенсійнае забеспячэнне, гарантыі спецыялістаў, занятых у лічбавай эканоміцы, меры па падтрымцы сем’яў, узмацненне адказнасці за прадастаўленне недаставернай інфармацыі ў СМІ і аплата працы журналістаў. Гэтыя пытанні, а таксама формы і метады ўзаемадзеяння сацыяльных партнёраў, актуальныя падзеі ў грамадскім жыцці краіны і сучасныя тэндэнцыі ў інфармацыйнай прасторы былі абмеркаваны на форуме.

Фота 7

Напрыканцы пленарнага пасяджэння прадстаўнікі ФПБ прапанавалі правесці рэспубліканскі конкурс на лепшае асвятленне ў СМІ пытанняў дзейнасці прафсаюзаў. Міністэрства інфармацыі падтрымала ініцыятыву. Дарэчы, у гэты дзень лепшыя журналісты рэгіянальных і абласных сродкаў масавай інфармацыі атрымалі Граматы і Падзякі ад Федэрацыі прафсаюзаў і Міністэрства інфармацыі.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!