Добрая энергія — дзецям

Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У апошні час энергазберажэнне — адна з самых прыярытэтных задач. Гэта звязана з дэфіцытам асноўных энергарэсурсаў, узрастаючым коштам іх здабывання, а таксама глабальнымі экалагічнымі праблемамі.

Эканомія энергіі — гэта эфектыўнае выкарыстанне энергарэсурсаў за кошт выкарыстання інавацыйных знаходак, якія з,яўляюцца тэхнічна прымяняльнымі і эканамічна абгрунтаванымі з сацыяльнага боку.

Праблема эканоміі энергіі хвалюе свет на працягу многіх стагоддзяў. Над яе вырашэннем думае не адзін дзясятак людзей розных прафесій. Аднак, перш чым прымяняць іх знаходкі, неабходна выхаваць грамадзяніна, які будзе ашчадна ставіцца да энергарэсурсаў. Настаўнікі ДУА “Ланскі НПК дз/с-СШ” праводзяць  мерапрыемствы, звязаныя з гэтай тэмай. Адным з іх стала ўжо традыцыйная сустрэча з прадстаўнікамі Нясвіжскай раённай інспекцыі “Энерганагляд”. Работнікі інспекцыі правялі мерапрыемства для вучняў 1 і 2 класаў пад гучнай назвай “Добрая энергія — дзецям”. Яно прайшло ў конкурсна-гульнявой форме. Дзеці даведаліся пра асноўныя спосабы энергазберажэння, адгадалі загадкі, вырашылі сітуацыі і ўдасканалілі веды па правілах бяспечных паводзін пры выкарыстанні электрапрыбораў. Самым інтрыгуючым і запамінальным момантам было тое, што хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі прымяніць атрыманыя веды ў рэальных жыццёвых абставінах, змадэляваных работнікамі Нясвіжскай раённай інспекцыі.

У канцы сустрэчы інспектары А.І. Мархель, Л.Г. Сасноўскі і А.С. Цвірка адказалі на пытанні, уручылі разнастайныя сувеніры па тэме мерапрыемства. Усё гэта выклікала шмат уражанняў у вучняў пачатковых класаў.

Такія сустрэчы — вельмі важная і адказная справа, бо наша будучыня ў многім залежыць ад энергарэсурсаў, а як да іх адно-сіцца — залежыць ад нас.

Наталля ЧАРНІЦКАЯ,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Ланскі НПК дз/с-СШ”.

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.