Майстэрства і добрасумленныя адносіны да працы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сёння большасць ферм раёна мае сучаснае абсталяванне. Аднак якой бы дасканалай ні была тэхніка, якасць малака, вынік працы малочнай галіны кожнага сельгаспрадпрыемства шмат у чым залежыць ад ведаў, майстэрства, сумленнага стаўлення да працы аператараў машыннага даення.

У ААТ “Грыцкевічы” ў 2017 го-дзе малака атрымалі ў валавой вазе 10211 тон (+1019,7 тоны да ўзроўню 2016 года), 5078,9 тоны з якіх — на рахунку звяна аператараў машыннага даення МТФ “Мацылёўшчына” ў складзе Людмілы Плоткі, Алены Нагорнай, Тамары Скрыба і Алены Антановіч. Надой ад каровы ў іх склаў 8465 кг. Што-дня з фермы рэалізоўвалі 13 тон малака, прычым усё ішло класам “экстра”.

Людміла Плотка (на фота) ў сельскай гаспадарцы працуе амаль 30 гадоў, і ўвесь гэты час шчыруе аператарам машыннага даення на малочнатаварнай ферме ў вёсцы Мацылёўшчына. Майстэрства, добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў дазваляюць ёй дасягаць добрых вынікаў у штодзённай працы.

— Раней кароў даілі на малакаправодзе, у маёй групе было 32 рагулі, — расказвае жанчына. — Безумоўна, было значна цяжэй. Але і тады былі добрыя вынікі, памятаю гады, калі надой на карову ў маёй групе складаў каля 8000 кг малака. А зараз новыя тэхналогіі, сучаснае абсталяванне. У 2009 годзе ферма ў Мацылёўшчыне была рэканструявана, працуе малочна-даільны блок і пагалоўе дойнага статка сёння тут дасягнула 600 галоў.

Кожную раніцу Людміла Віктараўна спяшаецца на ферму, таму што там любімая праца, родны калектыў. Адказная, старанная, яна не баіцца цяжкасцей, умее працаваць і з аптымізмам глядзіць у будучыню.

— Родам я з Пермскай вобласці Расіі, у раён пераехала ў 15-гадовым узросце разам са старэйшай сястрой, — працягвае суразмоўца. — Гаспадарка выдзеліла мне добраўпарадкаваны дом у Мацылёўшчыне. За гэтыя гады я зраднілася з калектывам, вяскоўцамі, тут адчуваю сябе, як дома. Выгадавала дачушку, зараз маю ўнука і ўнучку.

Аксана ГРОХ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.