“Майстэрства рук жыве здаўна…”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Вітаем вас, родныя землякі! — з гэтых слоў у чарговы раз пачалося мерапрыемства ў Слаўкаўскім сельскім клубе. Не паспелі вяскоўцы забыцца на летняе свята вёскі, якое аб’яднала тых, хто  нарадзіўся, вырас або працуе  на Слаўкаўскай зямлі, як зімовы вечар сабраў усіх жадаючых з чарговай нагоды. На гэты раз работнікі культуры вырашылі ўшанаваць тых, чые рукі, не ведаючы стомы, ствараюць дзівосы з прыродных і самых звычайных спадручных матэрыялаў, кулінарныя шэдэўры, без якіх не адбываецца ні адно свята чалавека, увасабляючы свае фантазіі і мроі ў рэаліі. Нездарма кажуць, што работы, зробленыя сваімі рукамі, грэюць  па-асабліваму, выпраменьваюць дабрыню,  закрываюць крылом анёла, спрыяюць дабрабыту гаспадароў.

На сцэне —
заключны нумар канцэрта

Менавіта таму з  выставай народных умельцаў  пад назвай “Захапленні на ўсе пакаленні” вяскоўцы і госці свята маглі  пазнаёміцца практычна на  ўваходзе і, атрымаўшы ў падарунак часцінку душы майстра, заняць  сваё месца ў глядзельнай зале.

Вядома, у цэнтр на пачэсныя месцы былі запрошаны  паважаныя ўмельцы — Алена Анатольеўна Хоміч, Лілія Барысаўна Акіф’ева, Марыя Уладзімі-раўна Шчарбіцкая, Наталля Аркадзьеўна Супрун, Любоў Максімаўна Белахвостава. Пра гэтых жанчын, якія валодаюць асаблівай беларускай прыгажосцю, мы даведаліся  многа жыццёвых падрабязнасцей. Аповед ішоў пра іх юнацтва і сённяшні дзень, пра тое, якія яны добрыя  гаспадыні і клапатлівыя жонкі, матулі, бабулі, а некаторыя і прабабулі. Расказвалі яны, адкуль прыйшло захапленне цудоўнай  справай  — тварыць. Хочацца  верыць, што многія з прысутных іх ідэі возьмуць на  заметку, а, магчыма, і самі зазірнуць у свет  прыгажосці. Бо, як вядома, гэтага трэба проста захацець.

Упэўнена, з асаблівым гонарам за даручаную справу на мерапрыемстве ў ролі вядучай выступіла Галіна Русак.

“Дзень добры, палеткі і хаты!

Дзень добры, рамёстваў свята!” — мілагучна лілася з вуснаў  родная мова, вялася шчырая  размова пра таленавітых людзей, што славяцца не толькі ў запаветным куточку Беларусі — маленькай вёсцы Слаўкава і яе акрузе, але і за межамі  краіны. Бо пра талент нашых майстроў ведаюць далёка, з задавальненнем набываюць іх работы для падарункаў родным і сувеніраў для гасцей, упрыгожвання жылля, пачастункаў на вяселлі і дні нараджэння.

М.У. Шчарбіцкая і сёння радуе сваіх родных смачнымі трускалкамі, лісічкамі, баравічкамі, але яны — не з агарода і лесу, а са здобнага цеста,
рэцэптам якога
жанчына з задавальненнем дзеліцца
з іншымі

Н.А. Супрун у час
канцэрта
ў Слаўкаўскім сельскім клубе

Таму  і артысты, як дарослыя, так і маленькія, у гэты дзень  стараліся па-асабліваму. Музычныя падарункі загадзя абмяркоўваліся, адбіраліся па тэматыцы.  Вядома, хацелася ўсіх адзначыць  песнямі прыкладна так, як былі вясёлкава расквечаны колеры вышыванак і пякарства, пляцення, а таксама шчырых усмешак цудоўных лялек, зробленых умелымі рукамі.

У праграму канцэрта-ушанавання ўвайшлі песні  “Деревня моя”, “Мир вашему дому”, “Калина”, “Дорога к маме”, “Желаем счастья вам!” і іншыя, назвы якіх былі знаёмы кожнаму і гаварылі самі за сябе.

Не абышлося  ў гэты вечар без жартаў. Маналог Элеаноры Батурыцкай  прыйшоўся даспадобы гледачу. З замілаваннем назіралі вяскоўцы за самымі маленькімі, бо сцэна для некаторых з іх была, вядома, сапраўдным выпрабаваннем. Але ўсе справіліся вельмі добра — адчуваліся адказная падрыхтоўка. Бібліятэкар Аксана Пяткевіч зазначае, што дапамагаюць у арганізацыі святаў сем,ямі — практычна ні адзін канцэрт у Слаўкаве не абыходзіцца  без дуэта Антона і Марыны Енчыкаў. Раскрываюць музычныя таленты іх дачка Вікторыя і ўнук Максім.

Л.Б. Акіф’ева з унучкай Янай, якая трымае чароўных
вожыкаў, спечаных рукамі любай бабулі

Народны майстар Беларусі, член Беларускага Саюза майстроў А.А. Хоміч займаецца салома- пляценнем, вышыўкай у розных тэхніках, любіць макрамэ, вязанне і інш. Яе новае захапленне — лялькі з тэкстылю

Выкарыстаўшы магчымасць, павіншаваць песняй любімую бабулю М.У. Шчарбіцкую выйшлі на сцэну Марыя і Валерыя Сянкевіч. Сольныя нумары, музычныя падарункі ў выкананні вакальнай групы,  дзіцячыя прыпеўкі і, вядома, памятныя гадзіннікі — падарункі ад Слаўкаўскага сельскага клуба — зрабілі гэты вечар для мясцовых майстрых запамінальным і па-сямейнаму цёплым.

Знамянальным студзень стаў і для мясцовых удзельнікаў мастацкай самадзейнасці.  Дырэкцыя ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” падарыла ўстанове культуры апаратуру для правядзення  клубных мерапрыемстваў.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.   

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.