Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 8 °C

Міншчына ўпэўнена крочыць наперад. Гэта зацвердзіў старшыня аблвыканкама на прэс-канферэнцыі ў Жодзіна

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

2 лютага на Беларускім аўтамабільным заводзе адбылася прэс-канферэнцыя старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Ісачанкі для прадстаўнікоў рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ. У прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 50 журналістаў.



Перад сустрэчай са старшынёй Мінаблвыканкама журналісты мелі магчымасць пазнаёміцца з працай найбуйнейшых арганізацый і прадпрыемстваў горада — вядучай навукова-даследчай установай аграрнай галіны нашай краіны РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве», ААТ «Світанак», філіялам «Лядовая пляцоўка ДУ «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа Алімпійскага рэзерву», ААТ    «БелАЗ» і прайсціся па мясцовай славутасці —  «Алеі ліхтароў».

У ходзе размовы з журналістамі Анатоль Ісачанка адказаў на шматлікія пытанні. Былі закрануты тэмы добраўпарадкавання тэрыторый, сацыяльнай падтрымкі грамадзян, жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Добраўпарадкаванне

«Добраўпарадкаванне і навя-дзенне парадку ў буйных населеных пунктах будзе працягвацца, — запэўніў Анатоль Ісачанка. — Гэта тычыцца Бараўлянскага сельсавета, горада Жодзіна. Акрамя таго, у мінулым годзе пачаліся работы ў Калодзішчах. Не ўсё яшчэ зроблена, што было абяцана, але на 2018 год сродкі будуць выдзелены. Работы будуць весціся планамерна». старшыня Мінаблвыканкама нагадаў, наколькі сур’ёзная ўвага ў мінулым годзе была ўдзелена добра-ўпарадкаванню Смалявічаў, якія сталі сталіцай абласных «Дажынак». «Але ўсё гэта было зроблена не толькі дзеля свята, але і  для таго, каб акумуляваць грошы і прывесці ў парадак гэтую тэрыторыю. У гэтым годзе «Дажынкі»  прыме Мядзел, і ўжо вызначаны крыніцы фінансавання работ. Да восені, думаю, зробім і гасцініцу, якая стала даўгабудам, і многія іншыя пытанні будуць вырашаны, што дазволіць гэтаму гораду стаць яшчэ больш утульным», — адзначыў Анатоль Ісачанка. Ён дадаў, што праца па добраўпарадкаванні розных населеных пунктаў Мінскай вобласці будзе весціся мэтанакіравана.

Пасяўная кампанія

«Усё ідзе ў планавым рэжыме: рамантуецца тэхніка, назапашваюцца мінеральныя ўгнаенні. Цяпер па назапашванні ўгнаенняў ідзем на першым-другім месцы ў рэспубліцы», — сказаў Анатоль Ісачанка. Ён нагадаў, што ў мінулым годзе ў Мінскай вобласці валавы збор збожжа разам з кукурузай склаў больш за 2,1 млн. т. Фактычны ўраджай цукровых буракоў таксама дасягнуў значэння 2 млн. т. У сельгасарганізацыях надой на адну карову ў сярэднім склаў каля 5,2 тыс. л. «Па надоях ужо і ў гэтым годзе ідзе прыбаўка», — канстатаваў старшыня аблвыканкама.

Працаўладкаванне

«Пастаўленую задачу стварэння каля 10 тыс. рабочых месцаў на гэты год, думаю, выканаем. Пераважна гэта новыя працоўныя месцы, якія адкрываюцца на прадпрыемствах», — сказаў Анатоль Ісачанка. Ён адзначыў, што дадатковыя магчымасці вырашэння пытанняў працаўладкавання прадастаўляе дэкрэт №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» і ўказы, накіраваныя на развіццё малога і сярэдняга бізнесу. «Дакумент прадугледжвае розныя віды падтрымкі для людзей, гатовых да рэалізацыі бізнес-праектаў. Галоўнае, каб чалавек звярнуўся за падтрымкай, меў бізнес-план і была пралічана акупнасць праекта. Наша задача — актывізаваць працу, каб патлумачыць людзям, куды можна звярнуцца і атрымаць падтрымку» , — дадаў кіраўнік вобласці. Як паведамлялася, урад разлічвае ў 2018 годзе стварыць у краіне 70 тысяч працоўных месцаў.

Будаўніцтва

сацыяльных аб’ектаў

Старшыня аблвыканкама адзначыў, што праблема наяўнасці месцаў у дзіцячых садках вельмі актуальная. «У гэтым годзе будзе весціся будаў-ніцтва дашкольных устаноў у Бараўлянах, Фаніпалі. Будуць будавацца дзіцячыя сады і ў іншых рэгіёнах, дзе гэта неабходна», — падкрэсліў кіраўнік вобласці. Анатоль Ісачанка запэўніў, што праблему дэфіцыту месцаў у дзіцячых садках Міншчыны плануецца вырашыць на працягу бліжэйшых трох гадоў. «Цяпер у дзіцячых садках вобласці не хапае каля 5 тысяч месцаў. Ставіцца задача на працягу трох гадоў гэтую праблему вырашыць за кошт розных сродкаў: абласной інвестыцыйнай праграмы, інвестараў, якія будуюць жыллё, і іншых», — сказаў ён. Важным для сістэмы адукацыі Мінскай вобласці ў 2017-м стаў увод у эксплуатацыю дзіцячых дашкольных устаноў у аграгарадку Прылукі на 150 месцаў, у гарадах Жодзіна, Стоўбцы і в. Капішча — на 230 месцаў кожны. Яшчэ адны яслі-садок у Жодзіна на 154 месцы з’явіліся на базе былога дзіцячага дома. Зараз у цэнтральным рэгіёне функцыянуюць 662 дашкольныя ўстановы. Колькасць іх выхаванцаў ўзрасла з 59,5 да 61,2 тысячы.

“НН”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!