Мяса: на прыступку вышэй

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Рэалізацыя жывёлы і птушкі ў жывой вазе на 100 гектараў сельскагаспадарчых зямель у 2017 годзе склала ў Нясвіжскім раёне 703 цэнтнеры. У т.л. у СВК “Агракамбінат Сноў” — 3567 ц, у ААТ “Лань-Нясвіж” — 710 ц, у ААТ “Гарадзея” — 570 ц. Найбольшы рост гэтага паказчыка зафіксаваны ў ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” (133,1 %), ААТ “17 Верасня” (116,7 %),  ДП “ЭБ “Свеклавічная” (115,3 %), ААТ “Новае  жыццё” (108,9 %).

Вытворчасць (вырошчванне) жывёлы і птушкі ў жывой вазе па раёне  дасягнула 42731,1 тоны, на 480,2 тоны болей за папярэдні год (101,1 %). Безумоўным лідарам па вытворчасці мяса з’яўляецца “Агракамбінат Сноў”, дзе яго атрымана за год 26544,4 тоны. І прыбаўка да ўзроўню 2016 г.  тут самая высокая (+329,7 т). Значна дабавілі таксама ААТ “Сейлавічы” (+174,1 т), ААТ “Новае жыццё” (+100,2 т).

У т.л. у снежні тэмп росту вытворчасці мяса па раёне склаў 109 %. А ў “Сейлавічах” — 124 %, у “Свеклавічнай” — 119,1 %, у “Агракамбінаце Нясвіжскі” — 115,1 %, у “Агракамбінаце Сноў” — 113,5 %.

Буйной рагатай жывёлы ў сельгаспрадпрыемствах раёна за год вырашчана 14337,4 тоны — 100,7 % да паказчыка 2016 г. Найбольшая колькасць — 3955,6 т — у “Агракамбінаце Сноў”, 2300,2 т — у “Гарадзеі”, 1456,4 т — у ЗАТ “1 Мая”. Самы вялікі рост далі “Агракамбінат Нясвіжскі” (131,1 %), “Сейлавічы” (108,6 %), “Агракамбінат Сноў” (106,7 %).

Свіней атрымана 14999,9 т — 102,1 % да паказчыка 2016 года. У т.л. работнікі сноўскага  свінагадоўчага комплексу далі 9195 т, працаўнікі          комплексу ААТ “Лань-Нясвіж” — 4065,5 т. А вось тэмп росту  самы значны аказаўся ў “Новым жыцці” — 121 % і “Сейлавічах” — 119,5 %.

На птушкаферме “Агракамбіната Сноў” атрымалі 13393,8 т птушкі — 100,5 % да дасягнутага ў папярэднім го-дзе.

Як бачна са зводкі, жывёлаводы Нясвіжчыны нядрэнна працуюць над вытворчасцю ялавічыны інтэнсіў-ным шляхам. Сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме дасягнула 784 грамаў, прыбаўка да ўзроўню папярэдняга года — +5 грамаў (рост — 100,6 %). Высокай сярэднясутачнай прывагі буйной рагатай  жывёлы на вырошчванні і адкорме  дабіваюцца працаўнікі ферм “Агракамбіната Сноў” — 920 грамаў. Высокую планку трымаюць  і не знізілі прыбаўкі ў прывагах жывёлаводы ААТ “Гарадзея” (882 г) і ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” (819 г). Значна палепшылі свае ранейшыя  паказчыкі “Агракамбінат Нясвіжскі” (тэмп росту — 109,8 %), “ЭБ “Свеклавічная” (106,5 %), “Сейлавічы” (105,7 %).

На 7 грамаў вырасла сярэднясутачная  прывага свіней у гаспадарках раёна. Была 690, стала 697 г (101 % да папярэдняга года). Па-ранейшаму лепш за іншых, стабільна працуюць свінаводы “Снова”. Тут дабіліся 774 грамаў сутачнага  прыбаўлення ў вазе, а гэта на 17 г болей, чым было год назад. Тэмп росту склаў 102,2 %. У “Новым жыцці” і “Нясвіжскім райаграсэрвісе”  відавочны  рух наперад: тэмп росту склаў адпаведна 111,3 % і 107,8 %.

Буйной рагатай жывёлы (разам з дойным статкам) у сельгаспрадпрыемствах раёна на 1 сту-дзеня 2018 года налічваецца 66680 галоў — 103,6 % да ўзроўню папярэдняга года. У т.л. 14827 галоў — у “Снове”, 8461 галава — у  “Гарадзеі”, 6474 — у “1 Мая”. Тэмп росту выглядае наступным  чынам: 125,3 % — ЗАТ “Агракамбінат  Нясвіжскі”, 118,9 % — ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”, 108,7 % — СВК “Агракамбінат Сноў”, 107,8 % — ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”.

Свінагадоўляй у раёне займаецца пяць гаспадарак: “Агракамбінат Сноў”, “Новае жыццё”, “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, “Лань-Нясвіж” і “Сейлавічы”. Усяго ў іх па стане на 1 студзеня гэтага года  налічваецца 68979 свіней. Гэта меней леташняга на 590 галоў. Разам з тым, паволі нарошчваюць пагалоўе сноўскія  свінаводы (тут было 34817 свіней, стала 34882), работнікі свінафермаў “Новага жыцця” (было 2769 галоў, стала 2926) і “Сейлавіч” (было 4702 галавы, стала 5497).

Нядрэнна выглядаюць справы з атрыманнем прыплоду парасят. Ад асноўных і правяраемых свінаматак іх атрымалі летась 4052 галавы (103,3 % да 2016 г.) Найбольшага тэмпу росту дабіліся аператары адкрытых акцыянерных таварыстваў “Сейлавічы” (123,9 %) і “Новае жыццё” (114,8 %).

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ. 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.