Меню
Курс $  3.14 | €  3.69 | ₽100  4.02 |
Погода 22 °C

На паэтычнай хвалі

0

Пост опубликован: 02.02.2018

У кожнай свечкі свая душа,
Вера, любоў і чаканне,
Маленняў шчырых імжа,
Чыстыя сэрца жаданні.

У кожнай свечкі свой лёс,
Адпушчаны час на гарэнне,
Іскра, ў якой Хрыстос,
Падараваў збаўленне.

У кожнага свой душэўны нарыў,
Слёзы граху й забыцця,
Страх і натхнення парыў…
Можа, тут сутнасць жыцця?

***
Што чакае за гранню граняў:
Зацьменне ці прасвятленне,
Зразуменне сэнсу блуканняў,



Божае ласкі з,яўленне…

Што чакае за паднябессем:
Матчыны вочы, бацькавы словы,
Ці белая мгла над Палессем,
Ў верасні сонца захад ружовы…

Што чакае ў канцы дарогі:
Кубак вады ці келіх віна,
За блізкіх і родных трывогі,
Анёла крыло ля акна…

Што чакае за гранню граняў?..
Віктар ХМАРУК.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!