Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны журналісты «НН» атрымалі грамату ад міністра абароны

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны ў Мінску ўзнагародзілі пераможцаў штогадовага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Беларусі, а таксама патрыятычнага выхавання насельніцтва. Сярод пераможцаў творчага конкурсу — «Нясвіжскія навіны».

У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў, міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мін-абароны генерал-маёр Аляксандр Гура.

Андрэй Раўкоў адзначыў сімвалічнасць падвядзення вынікаў напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і 100-годдзя Узброеных Сіл Беларусі. «Гэта свята сімвалізуе ўсенародны характар абароны Радзімы, у аснове якога ляжыць патрыятызм беларускага народа. Менавіта таму ў тэматыцы нашага конкурсу прысутнічаюць два ўзаемазвязаныя канцэптуальныя паняцці — ваеннае будаўніц-тва і патрыятычнае выхаванне. Гэта два непарыўна звязаныя напрамкі дзяржпалітыкі, паспяховая рэалізацыя якіх з’яўляецца гарантам стабільнасці свету і будавання на беларускай зямлі», — сказаў ён. Кіраўнік ваеннага ведамства асобна падкрэсліў высокую эфектыўнасць супрацоўніц-тва Узброеных Сіл і СМІ.

Важнасць гэтай работы ад-значыў міністр інфармацыі. «Тыя старонкі газет, якія прысвечаны розным аспектам жыццядзейнасці Узброеных Сіл, чытаюць ва ўсёй краіне. Тыя радыё- тэлепраграмы, якія маюць добрыя шматгадовыя традыцыі, з якіх чытачы, гледачы і радыё-слухачы даведаюцца пра сённяшнія падзеі, пра тыя подзвігі, якія здзяйсняюць сёння салдаты, безумоўна, прыцягваюць народ нашай краіны», — канстатаваў Аляксандр Карлюкевіч.

«НН».

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.