Пачалося датэрміновае галасаванне

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пра гатоўнасць участковай выбарчай камісіі Садовага ўчаст-ка № 4 па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 28-га склікання да датэрміновага галасавання “НН” расказала яе старшыня Зоя Іванаўна Мастоўская:

— Наш участак, які размяшчаецца ў Нясвіжы ў РЦК, з’яўляецца самым вялікім у раёне. На 12 лютага ў спісах выбаршчыкаў значылася 2763 чалавекі. Упершыню прагаласуюць 28 выбаршчыкаў, для іх мы падрыхтавалі памятныя сувеніры.

Галасаванне на ўчастку праходзіць па трох выбарчых акругах у раённы Савет дэпутатаў. Так, па Садовай выбарчай акрузе № 5 зарэгістравана 1232 выбаршчыкі і балаціруецца па ёй кандыдат Дз.Л. Яшчанка. Па Маладзёжненскай акрузе № 6 — 1364 выбаршчыкі, іх кандыдат у дэпутаты — А.В. Марозаў. В.Ф. Мінкевіч вылучаецца ад Савецкай выбарчай акругі № 7, дзе 167 выбаршчыкаў. З інфармацыйнымі матэрыяламі аб усіх кандыдатах у дэпутаты грамадзяне могуць пазнаёміцца ў куточку выбаршчыка, дзе, дарэчы, размешчаны і іншыя дакументы да выбараў. Кожны жадаючы можа звярнуцца са сваімі пытаннямі і да членаў камісіі. У яе склад уваходзяць 18 чалавек. У асноўным, гэта работнікі адукацыі, культуры, банкаўскай сферы, сувязі.

Многія з іх — вопытныя ў гэтай справе, бо прымалі ўдзел у выбарчых кампаніях і ў папярэднія гады.

З аўторка па суботу ўключна арганізавана датэрміновае галасаванне, камісія працуе з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін. Для таго, каб аддаць свой голас, трэба прад’явіць пашпарт або даведку аб яго страце. Вайскоўцы могуць галасаваць па ваенным білеце, служачыя — па службовым пасведчанні. Таксама бюлетэнь выдадуць па студэнцкім білеце, вадзіцельскім або пен-сійным пасведчанні, але абавязкова з фотаздымкам.

У асноўны ж дзень выбараў, 18 лютага, участак будзе адкрыты з 8 да 20 гадзін. Запланаваны святочны канцэрт, будзе працаваць і выязны гандаль. Спадзяёмся, што ў РЦК будзе шматлюдна, грамадзяне праявяць актыўнасць. А калі выбаршчык па стане здароўя або іншых сурёзных прычынах не зможа ў дзень выбараў прыйсці на ўчастак, ён мае права звярнуцца ва ўчастковую камісію з просьбай арганізаваць галасаванне па месцы яго знаходжання. З такой просьбай да нас ужо звярнуліся 67 чалавек. Заяўкі прымаем да 18 гадзін 18 лютага. На выездзе будуць працаваць дзве групы. Думаю, мы зможам забяспечыць гэтай паслугай усіх выбаршчыкаў, якія маюць у ёй патрэбу. Кожны голас будзе ўлічаны.

Аксана ГРОХ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.