Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 14 °C

Першы крок у пабудове інтэлектуальнай эканомікі

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Беларусь зрабіла першы крок у пабудове інтэлектуальнай эканомікі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння дыпломаў акадэміка і члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам.

«Мінулы год быў вельмі важным для Беларусі. Ён паказаў, што наша краіна гатова зрабіць першы крок у пабудове інтэлектуальнай эканомікі, эканомікі будучыні. І мы яго зрабілі», — заявіў Кіраўнік дзяржавы. Ён нагадаў, што на II З’ездзе вучоных прыняты доўгатэрміновы стратэгічны дакумент — праграма развіцця навукі да 2040 года. «Менавіта вам, вучоным, трэба будзе ажыццяўляць гэтыя ідэі. Вашы здольнасці, інтэлект заслужана прыцягваюць новых паслядоўнікаў, дазваляюць фарміраваць і развіваць навуковыя школы, планамерна рыхтаваць маладую змену. Не страцьце гэтага імкнення да навуковага пошуку і творчасці!» — даў наказ беларускі лідар.



Аляксандр Лукашэнка пад-крэсліў, што дзяржавай нямала зроблена для развіцця айчыннай навукі. Былі пачуты і прапановы дзеячаў навуковай сферы. У краіне падрыхтаваны шэраг заканадаўчых актаў, накіраваных на павышэнне сацыяльнага статусу навуковых работнікаў і стварэнне спрыяльнага асяроддзя для інтэлектуальнай дзейнасці. «Лічу, што гэтыя рашэнні будуць добрым стымулам для актывізацыі навуковай дзейнасці, дадуць магчымасць больш поўна раскрыць таленты нашых вучоных і прыцягнуць моладзь у гэту вельмі важную сферу», — сказаў Кіраўнік дзяржавы. Навуку Прэзідэнт параўнаў з непрачытанай кнігай. «Кожнае новае вынаходніцтва, паспяховы вопыт або адкрыццё прыводзяць да новых пытанняў, даюць новыя тэмы для работы, ставяць чарговыя задачы і выклікаюць велізарнае жаданне вырашаць іх», — адзначыў ён. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што заслужанае прызнанне на гэтым шляху прыходзіць да таго, хто з’яўляецца не проста спецыялістам у сваёй галіне, а хто паспяхова праходзіць цяжкі і цярністы шлях вучобы і практыкі, абароны дысертацый, становіцца аўтарам калі не сенсацыі, то ўнікальнага даследавання, карыснага для краіны і людзей. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што асаблівы статус цяперашняму мерапрыемству надае той факт, што новыя званні былі атрыманы ў Год навукі, пад знакам якога ў Беларусі прайшоў 2017 год.

На мерапрыемства было за-прошана больш за 40 дзеячаў навуковай сферы, якія прадстаўляюць розныя галіны ведаў. Сярод іх шмат імёнаў, вядомых не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.

Уладзімір МАЦВЕЕЎ,

 blr.belta.by.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!