Прыгожа, смачна, якасна

Поделитесь с друзьями
  • 2
  • 31
  • 2
  •  
  •  
  •  

У многіх жыхароў Нясвіжчыны, а таксама гасцей горада добрай славай карыстаецца рэстаран “Скарбніца”, які належыць прыватнаму прадпрыемству “ВАЛКІМС”. Яго гаспадыня — Святлана Мікітаўна Багамазава — прызнана лепшым прадпрымальнікам 2017 года ў раёне. Пад яе кіраўніцтвам тут працуе зладжаны калектыў. У “Скарбніцы” ладзяць і вялікія мерапрыемствы — вяселлі, юбілеі, дні нараджэння, — і звычайныя абеды арганізоў-ваюць. Сярод наведвальнікаў — шмат пастаянных, і нядзіўна, што ў адрас “Скарбніцы” госці часта пакідаюць добрыя водгукі.

Афіцыянт Кацярына Пермякова (на фота злева) аказвае гасцям кваліфікаваную дапамогу ў выбары страў і напояў, своечасова прымае заказы, арыенціруе па часе іх прыгатавання. Повар Таццяна Кандратава (справа) лічыць, што якасна і смачна прыгатаваная страва — гэта візітная картка ўстановы. На здымку яны — з барменам-адміністратарам Уладзіславам Верамейчыкам, які сочыць за парадкам у рэстаране, рыхтуе напоі. У яго гэта атрымліваецца спрытна і ўмела, з веданнем справы.

Да працы маладыя людзі ставяцца з душой, добрым настроем, заўсёды рады кожнаму госцю. А залогам поспеху ў сваёй справе яны лічаць якаснае выкананне абавязкаў, прафесіяналізм і ветлівасць да наведвальнікаў.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

 


Поделитесь с друзьями
  • 2
  • 31
  • 2
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.