Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

СНД абрала назіральнікаў

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 02.02.2018

У Мінску прайшло пасяджэнне Савета пастаянных прадстаўнікоў Садружнасці.

Кандыдатуры кіраўнікоў місіі назіральнікаў на выбарах у Расіі і Туркменістане абмеркаваў Савет пастаянных прадстаўнікоў СНД. Плануецца, што кіраўніком місіі на прэзідэнцкіх выбарах у Расійскай Федэрацыі стане першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта СНД Віктар Гумінскі. На парламенцкіх выбарах у Туркменістане дэлегацыю ад СНД узначаліць старшыня Выканаўчага камітэта Сяргей Лебедзеў.



Падчас пасяджэння таксама абмеркавалі парадак дня чарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў, якое адбудзецца 6 красавіка ў Мінску. Працаваць у гэтым годзе Савет пастаянных прадстаўнікоў СНД будзе пад кіраўніцтвам новага старшыні — пастаяннага паўнамоцнага прадстаўніка Рэспублікі Таджыкістан, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Таджыкістана ў Беларусі Махмадшарыфа Хакдода. Прадставіў Сяргей Лебедзеў і свайго новага намесніка Агыбая Смагулава.

Асноўнымі кірункамі дзейнасці для СНД на 2018 год, па словах Сяргея Лебедзева, стануць умацаванне бяспекі краін — членаў Садружнасці і эканамічнае ўзаемадзеянне. «Прыярытэтам застаецца эканамічнае супрацоўніцтва. Нам важна працягваць рэалізацыю дагавора аб зоне свабоднага гандлю. Мы зараз працуем над падрыхтоўкай пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паслугамі», — заявіў Сяргей Лебедзеў.

Асаблівая ўвага ў 2018 годзе, які аб’яўлены Годам культуры ў СНД, удзяляецца і гуманітарнаму супрацоўніцтву.

 

У той жа дзень з новым старшынёй Савета, Паслом Рэспублікі Таджыкістан у Беларусі сустрэўся старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка. Падчас сустрэчы беларускі спікер выказаў надзею, што работа органаў СНД і надалей будзе ўдасканальвацца. «Важна, каб у СНД быў не толькі дыялог, але і прымаліся практычныя меры, накіраваныя на паляпшэнне нашых адносін, жыцця нашых людзей», — адзначыў ён.

Таксама Уладзімір Андрэйчанка нагадаў, што ў парламентах Беларусі і Таджыкістана створаны групы дружбы. Парламентарый мяркуе, што ім трэба больш ініцыятыўна працаваць. «Было б добра, каб у найбліжэйшай перспектыве было адпрацавана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж парламентамі Беларусі і Таджыкістана», — прапанаваў спікер.

Адна з не менш значных задач, якая стаіць перад абодвума парламентамі, — рост гандлёва-эканамічных адносін. Пра выставу беларускай прадукцыі, якая будзе прадстаўлена ў Душанбэ ўжо гэтай вясной, нагадаў спадар Пасол і дадаў, што гэта стане дадатковай магчымасцю для падпісання двухбаковых дакументаў паміж нашымі краінамі.

Марыя ДАДАЛКА, Вераніка ПУСТАВІТ,

«Звязда».

 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!