Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 10 °C

Які цікавы свет навокал!

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 02.02.2018

Вялікі ўплыў на фарміраванне гарманічна развітай асобы дзіцяці аказвае доследная дзейнасць. Пачынаецца яна з самых першых дзён жыцця. Спачатку немаўля зрокава даследуе пакой, твары людзей, якія знаходзяцца побач. Праз невялікі адрэзак часу дзіця спрабуе свае тактыльныя адчуванні. Яно імкнецца дакрануцца да прадмета, выявіць — цвёрды або мяккі, халодны або цёплы. У гэты ж час дзіця спрабуе пакаштаваць кожны прадмет: а які ж ён на смак? Усе гэтыя дзеянні мы можам аднесці да самай прасцейшай пазнавальнай дзейнасці.



Асэнсаваная доследная дзейнасць пачынаецца ў старэйшым дашкольным узросце і працягваецца ўсё жыццё.

Вельмі часта здараецца так, што нашы выхаванцы задаюць такія пытанні, на якія немагчыма адразу знайсці адказ. Чаму ідзе дождж? Ці заўжды неба бла-кітнае? Чаму ў цягача шмат калёс? Чаму яйкі перапёлкі і курыцы адрозніваюцца?

Не атрымаўшы дасканалага адказу ад бацькоў і  выхавальнікаў, дзеці спрабуюць знайсці адказ самі. Яны робяць свае вывады і паступова даследуюць — праў-дзівыя яны ці не.

Таму нікога не здзіўляе, што ўжо не першы год у нашай рэспубліцы праходзіць конкурс пазнавальна-практычнай дзейнасці “Я — даследчык”. Кожны рэгіён прадстаўляе сваіх удзельнікаў на абласны, а потым і рэспубліканскі этапы конкурсу (пры наяўнасці станоўчых вы-нікаў).

Нядаўна ў нашым раёне на базе ДЦРД “Сонейка” адбыўся раённы этап конкурсу “Я — даследчык”. Удзел прымалі лепшыя выхаванцы дашкольных ўстаноў. Для дзяцей гэта выдатная магчымасць праявіць свой інтэлектуальны ўзровень, уменне сацыялізавацца ў незнаёмай атмасферы. Дзеці ўпэўнена расказвалі пра свае даследаванні і даказвалі іх цікавасць і актуальнасць. Тэматыка, здавалася, ахоплівала ўсе сферы. Гэта тычылася і прыродных з’яў, і прадуктаў харчавання, а таксама прасцейшых фізічных і хімічных працэсаў. Дашкольнікі не толькі дзяліліся інфармацыяй, але і з задавальненнем дэманстравалі  доследы і рабілі вывады. Крыху адпачыць і павесяліцца дзецям дапамагалі капрызная Прынцэса і яе Настаўнік (героі казкі “Дванаццаць месяцаў”). Юныя даследчыкі з задавальненнем спявалі і танцавалі. У канцы мерапрыемства кампетэнтнае журы падвяло вынікі. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

Вольга КАВАЛЕЎСКАЯ,

выхавацель дашкольнай адукацыі 

ДУА “Дзіцячы сад № 2 г. Нясвіжа”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!