З адказнасцю да справы

Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Дзмітрый Мікалаевіч Крук — трактарыст участка “Транспартны цэх” раённага ўнітарнага прадпрыемства “Нясвіжская ЖКГ”.

У арганізацыі працуе з 2013 года. За гэты непрацяглы час зарэкамендаваў сябе з найлепшага боку. Добрасумленны, сціплы, Дзмітрый адказна адносіцца да даручанай справы. За ім замацавана некалькі адзінак тэхнікі. На МТЗ-80 малады чалавек возіць пясок, вывозіць смецце. На трактары “Беларус-320” зімой чысціць тратуары ад снегу, летам абкошвае траву на прыдарожных тэрыторыях горада. І ўвогуле, бездакорна выконвае ўсё, што яму даручаюць. Дзмітрый Крук карыстаецца аўтарытэтам як сярод калег, так і ў кіраўніцтва ўнітарнага прадпрыемства.

За свае старанні мае ўзнагароды, а па выніках працы за 2016 год яго імя занесена на раённую Дошку Гонару.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.