Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў даручыў своечасова падрыхтаваць тэхніку да палявых работ

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 16.03.2018

Адпаведнае даручэнне кіраўнік урада даў на пася-джэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўвалася гатоўнасць сельскагаспадарчых арганізацый да веснавых палявых работ.

У 2018 годзе ў адпаведнасці з дзяржпраграмай развіцця аграрнага бізнесу да 2020 года сельскагаспадарчым арганізацыям неабходна вырабіць прадукцыі на 4,8 працэнта больш за ўзровень 2017 года, у тым ліку прадукцыі раслінаводства — на 5 працэнтаў, жывёлагадоўлі — на 4,6 працэнта. «У сувязі з гэтым асноўная задача, якая цяпер стаіць перад Мінсельгасхарчам, аблвыканкамамі, райвыканкамамі, — гэта правя-дзенне веснавой пасяўной на высокім арганізацыйным і тэхналагічным узроўнях», — пад-крэсліў Андрэй Кабякоў. У Брэсцкай вобласці пасяўная можа быць пачата ўжо праз тыдзень.



У бягучым годзе больш высокімі тэмпамі ідзе назапашванне мінеральных угнаенняў (127 працэнтаў да 2017 года), больш вывезена на палі арганікі (106 працэнтаў). Разам з тым, гэта ўсяго 36 працэнтаў ад патрэбнасці, зацверджаныя ўрадам графікі не выконваюцца. Найбольшыя пытанні да Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей. «Такое становішча недапушчальна. У нас ёсць усе магчымасці для дакладнага выканання графікаў пастаўкі мінеральных угнаенняў беларускімі хімічнымі арганізацыямі», — звярнуў увагу кіраўнік беларускага ўрада. У шэрагу рэгіёнаў выклікае трывогу пытанне аб своечасовай падрыхтоўцы машынна-трактарнага парку да веснавых палявых работ. Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што ўрадам пастаўлена задача да 25 сакавіка забяспечыць гатоўнасць тэхнікі на ўзроўні, не ніжэйшым за 95 працэнтаў.

На правядзенне веснавых палявых работ прадугледжаны льготныя крэдыты банкаў у суме Br320 млн. Пры гэтым Андрэй Кабякоў звярнуў увагу, што такая сума будзе асвоена толькі ў тым выпадку, калі будуць вернуты рэсурсы, выдадзеныя ў 2017 годзе і папярэдніх гадах на пазначаныя мэты. У мясцовых бюджэтах на 2018 год прадугледжаны сродкі, у тым ліку субсідыі на бягучую дзейнасць, уключаючы выплату надбавак за рэалізаваную прадукцыю, у суме Br191 млн.

Паводле слоў Прэм’ер-міністра, пры аператыўнай рабоце аблвыканкамаў, Мінсельгасхарчу, канцэрнаў «Белдзяржхарч-прам» і «Беллегпрам» па падборы плацежаздольных арганізацый-нарыхтоўшчыкаў і аператараў на выкуп дзяржзаказу бу-дзе падрыхтаваны і накіраваны на разгляд кіраўніка дзяржавы адпаведны праект указа, у рамках якога на палявыя работы ў выглядзе авансаў можа быць выдзелена яшчэ каля Br180 млн. Акрамя таго, урад ужо накіраваў на разгляд кіраўніка дзяржавы праект распараджэння па аказанні падтрымкі ў выглядзе пазыкі з дзяржрэзерву вернутага сельгасарганізацыямі паліва ў аб’ёме 50 тысяч тон.

blr.belta.by.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!