Сноўскія прадукты ўвайшлі ў лік лепшых у краіне

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Падведзены вынікі конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь”. У намінацыі  “Прадуктовыя тавары” ў лік лаўрэатаў увайшоў і СВК “Агракамбінат Сноў”.

Як паведаміла карэспандэнту “НН” спецыяліст па маркетынгу мясаперапрацоўчай вытворчасці СВК  “Агракамбінат Сноў” Святлана Дубкова, за высокія смакавыя якасці былі  адзначаны прадукты трох найменняў. Гэта — “Каўбаскі  варана-вэнджаныя салямі з мяса птушкі мясныя (для грыля з сырам новыя)” вышэйшага гатунку, “Выраб каўбасны сыравэн-джаны салямі з мяса куранят-бройлераў. Каўбаса “Сноўскі гасцінец” вышэйшага гатунку і “Напітак кісламалочны ёгуртны з вішняй”, з масавай доляй тлушчу 3,2 %, упакаваны ў пакеты тыпу Пюр-Пак.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.