Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 13 °C

На сяўбе збожжавых хлебаробы раёна выйшлі на фінішную прамую

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Па стане на раніцу 23 красавіка, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, на палях Нясвіжчыны пасеяна 7285 гектараў збожжавых і зернебабовых культур, што складае 91 % ад неабходнага.

Увесь яравы клін засеяны на плошчы 10901 га (43 % да плана). Вышэй за сярэднераённы працэнт у ААТ “Новае жыццё” (70 %), РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках” (62 %), ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (55 %), ДП “ЭБ “Свеклавічная” (52 %), ЗАТ “1 Мая” (50 %).



22 красавіка ААТ “Новае жыццё” завяршыла сяўбу цукровых буракоў на ўсёй 400-гектарнай плошчы. Механізатары Іван Антановіч і Іван Акулік у гэты дзень паклалі ў глебу насенне на апошніх 9-і гектарах.

У цэлым па раёне буракі пасеяны на плошчы 2882 га (54 % да плана). Дзённая прыбаўка дасягнула 551 гектара, у т.л. 70 га — у ААТ “Лань-Нясвіж”, 60 — у ААТ “Гарадзея”, па 55 — у СВК “Агракамбінат Сноў” і ДП “ЭБ “Свеклавічная”.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!