Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 10 °C

Прызнанне актыўнай праінтэграцыйнай ролі Беларусі

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Правядзенне ў Мінску СМЗС СНД сведчыць аб прызнанні актыўнай праінтэграцыйнай ролі нашай краіны.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД. «Правядзенне ў нашай сталіцы пасяджэння Савета міністраў замежных спраў Са-дружнасці Незалежных Дзяржаў мы разглядаем як знак павагі да Беларусі, прызнання яе актыўнай праінтэграцыйнай ролі», — сказаў Прэзідэнт. У сваю чаргу старшыня Выканаўчага камітэта-выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў звярнуў увагу на тое, што пасяджэнне праводзіцца ў нефармальнай сталіцы СНД, дзе знаходзіцца штаб-кватэра арганізацыі. «Мы атрымліваем вельмі актыўную падтрымку нашай дзейнасці з боку кіраўніцтва Беларусі і асабіста Прэзідэнта», — падкрэсліў ён. Старшыня Выканкама адзначыў, што пася-джэнне добра падрыхтавана. У парадку дня 12 пытанняў, гатовы да падпісання адпаведныя дакументы. «І сёння мы пачалі ўжо жывую і адкрытую дыскусію адносна не толькі зместу гэтых дакументаў, але і ў цэлым па праблемах, якія цікавяць нас у інтэграцыйным супрацоўніцтве ў рамках СНД», — сказаў Сяргей Лебедзеў. Ён расказаў, што адным з першых пытанняў у парадку дня пастаўлена пытанне аб кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў, што мае на ўвазе ўзаемадзеянне знешнепалітычных ведамстваў краін СНД. «Вельмі важна ўзгадняць нашу дзейнасць у рамках міжнародных арганізацый, аказваць узаемную падтрымку адзін аднаму ў міжнародных арганізацыях і на міжнароднай арэне», — пад-крэсліў старшыня Выканаўчага камітэта.



 

На палігоне Брэсцкі 9 красавіка адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця сумеснага батальённага тактычнага вучэння беларускіх і расійскіх дэсантнікаў. У вучэнні задзейнічана амаль 450 ваеннаслужачых і да 70 адзі-нак тэхнікі.

Ад беларускага боку ўдзельнічаюць падраздзяленні 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл. Расію прадстаўляе зводная рота 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі паветрана-дэсантных войскаў, узмоцненая інжынерна-сапёрным ад-дзяленнем. «У падраздзяленні каля ста чалавек. Яно цалкам укамплектавана ваеннаслужачымі па кантракце. З сабой мы прывезлі камплект новай баявой экіпіроўкі «Ратнік» і парашутныя сістэмы. Узбраенне і тэхніку прадаставіў беларускі бок. Мэта вучэння — далейшае развіццё ваеннага супрацоўніцтва, удасканаленне навыкаў салдат і падраздзяленняў пры сумесным выкананні задач», — паведаміў намеснік камандзіра 104-га гвардзейскага дэсантна-штурмавога палка, начальнік паветрана-дэсантнай службы гвардыі падпалкоўнік Аляксей Андрэеў. Задума вучэння заключаецца ў выяўленні, блакіраванні і знішчэнні незаконнага ўзброенага фарміравання, якое захапіла і ўтрымлівае важны стратэгічны аб’ект.

blr.belta.by

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!