Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 7 °C

Ячменныя гектары Пятра Губея

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

На палі сельгаспрадпрыемстваў Нясвіжчыны выйшлі пасяўныя агрэгаты. Першымі  вывелі сеялкі 11 красавіка механізатары СВК “Агракамбінат Сноў” — Павел Космач, ААТ “Новае жыццё” — Віктар Буйко, ААТ “Гарадзея” — Аляксандр Касмовіч, ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — Аляксандр Рудко і Юрый Кур’ян, дзяржаўнага прадпрыемства “ЭБ “Свеклавічная” — Пётр Губей. У першы дзень у раёне было пасеяна 96 гектараў яравых збожжавых культур. Найбольш — у “Нясвіжскім райаграсэрвісе” (31 га).



Фото 1

На наступны дзень, у сераду, колькасць  пасяўных агрэгатаў дабавілася. Да  гэтай важнай місіі прыступілі хлебаробы ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, ЗАТ “1 Мая”, РУП “Доследная  навуковая станцыя па цукровых бураках”. А ў “Агракамбінаце Сноў” сеялку вывеў яшчэ адзін механізатар — Уладзімір Кастоўскі.

… Каб сустрэцца з механізатарам эксперыментальнай базы “Свеклавічная” Пятром Губеем (фота 1), нам яго доўга шукаць не давялося. Звярнуўшы з гарадзейскай  шашы ўправа за завітанскім лесам, мы ўбачылі ў полі пасяўны агрэгат. Ён накіроўваўся ад прыдарожных пасадак да палявой дарогі. Ашчадна ставячыся да рабочага часу хлебароба, з Пятром Пятровічам пагутарылі літаральна некалькі хвілін.

Механізатар расказаў, што ў полі ён з 6 гадзін раніцы да 21-й вечара. За светлавы дзень агрэгат, а гэта магутны трактар “Джон Дзір” з 6-мятровай сеялкай “Амазоне”, “выдае на гара” 45 — 50 гектараў. Удзельнікаў  веснавых работ кормяць  два разы ў дзень у полі, так што на перапынкі часу траціцца няшмат, тэхніка выкарыстоўваецца высокапрадукцыйна. Сее Пётр Губей ячмень. Насенне подвозіць на МАЗе ва-дзіцель Дзмітрый  Янукевіч (фота 2). Ён з П. Губеем у пары — пастаянна, спрацаваліся, пры неабходнасці, калі здараюцца непаладкі, разам іх ліквідоўваюць. За адзін раз у бункер засыпаюць 2,1 — 2,2 тоны насення. Гэтага хапае на 8 гектараў.

Фото 2

Сёлетняя пасяўная для Пятра Губея ў “Свеклавічнай” — адзі-наццатая. А на гэтым трактары ён — 9-ы год.

— Ці добра падрыхтавана поле да сяўбы? — пацікавіліся мы ў механізатара.

— Пракультывавана добра. А ворыва восенню я сам тут вёў, пасля  цукровых буракоў. Летам жа і ўбіраць сам буду, нам ура-джай высокі патрэбен, таму дрэнна  апрацоўваць глебу ніяк нельга, — адказаў наш суразмоўца. На гэтым мы развіталіся. Бо ў П.П. Губея вельмі гарачы цяпер час. Яму трэба сёлета пасеяць усе 365 гектараў яравых збожжавых, затым — 50 га аднагадовых і 150 га — шматгадовых траў.

Як расказаў пазней  галоўны аграном гаспадаркі Яўген Саліта,  на гэтым 128-гектарным полі яны  сеюць ячмень сорту “ладны” беларускай селекцыі, элітным насеннем уласнай вытворчасці. Механізатар Уладзімір Дайнэка рассеяў тут калійныя і форсфарныя ўгнаенні, Віталь Навоша на “Расе” ўнёс азот. На культывацыю глебы перад самым пачаткам сяўбы кінулі аж чатыры агрэгаты, каб даць фронт работы П. Губею. На трактарах МТЗ працавалі Павел Крэнь, Аляксандр Вайцюшэнка, Яўген Катлубай і Дзмітрый Грыцкевіч.

Побач, на другім полі, закрываў у глебе вільгаць механізатар Рыгор Ярмохін. Яго МТЗ-3022 з культыватарам КПШ-10  шпарка рухаўся з канца ў канец. Там размесцяцца цукровыя буракі. Хутка настане тэрмін і іх сяўбы.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Аксаны ГРОХ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!