Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

Беларусь — Таджыкістан: новыя крокі ў супрацоўніцтве

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 18.05.2018

Беларусь рада поспехам Таджыкістана і гатова развіваць супрацоўніцтва.

Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах у Душанбэ з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам.

«Я асабіста вельмі хачу, каб Таджыкістан стаў у шэраг самых развітых і перадавых краін, таму што ваш старажытны вялікі народ гэтага заслугоў-вае. Вельмі шмат вы для гэтага  зрабілі. А я тут для таго, каб умацаваць нашы сувязі», — адзначыў беларускі лідар. Ён таксама звярнуў увагу на паспяховую рэалізацыю задумы па правядзенні ў Душанбэ бізнес-форуму з удзелам не толькі дзелавых колаў Беларусі і Таджыкістана, але і прадстаўнікоў іншых краін рэгіёна.



У сваю чаргу Эмамалі Рахмон падкрэсліў, што Беларусь з’яўляецца адным з ключавых партнёраў Таджыкістана, выказаўшы ўпэўненасць, што візіт Прэзідэнта Беларусі дасць новы імпульс адносінам цеснай дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва дзвюх краін.

Беларусь і Таджыкістан дамовіліся вывесці адносіны на ўзровень стратэгічнага партнёрства.

«Звязда».

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!