Дэлегацыя Нясвіжскага раёна пабывала ў Барысаве, дзе адбылося абласное свята, прысвечанае 73-й гадавіне Перамогі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  

8 мая ў Барысаве адбылося абласное свята, прысвечанае 73-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Дэлегацыю Нясвіжскага раёна (фота 1) на мерапрыемстве ўзначаліў кіраўнік раённай вертыкалі ўлады Генадзь Салавей.

Старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка зазначыў у гэты дзень, што нашчадкі павінны ганарыцца ветэранамі, раўняцца на іх, зрабіць усё магчымае, каб пакаленне пераможцаў жыло годна. Для гэтага трэба працаваць яшчэ больш, абапіраючыся на іх мудрасць і жыццёвы вопыт, памятаць пра подзвігі мінуўшчыны, захоўваць слаўныя баявыя традыцыі бацькоў, дзядоў і прадзедаў, а таксама рабіць усё, каб цень вайны ніколі больш не накрыў нашу краіну. Няма чалавека, якога б не закранула вайна, адзначыў старшыня Мінаблвыканкама.

Фото 1

Да прысутных звярнуўся і ветэран Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Парабковіч. «Мы перажылі цяжкія баі і цяжкія пасляваенныя гады, аднавілі і нанова пабудавалі шматлікія будынкі, умацавалі нашу дзяржаву, — адзначыў ён. — Пакуль мы жывём, мы былі і будзем прыкладам для моладзі. Прыкладам таго, як трэба сумленна і добрасумленна жыць, ударна працаваць і любіць сваю радзіму».

Фото 2

Фото 3

Кіраўніцтва Мінаблвыканкама, Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, абласных грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый усклала кветкі да помніка ахвярам фашызму ў Барысаве.

Далей прайшоў марш ваеннай (фота 4) і грамадзянскай тэхнікі. Былі прадэманстраваны ўзоры ўзбраення механізаваных брыгад сухапутных войскаў, паветрана-дэсантных і дэсантна-штурмавых брыгад, сіл ракетных войскаў і артылерыі, а таксама тэхніка зенітна-ракетных і інжынерных войскаў, войскаў сувязі і радыёэлектронікі.

Фото 4

Напрыканцы мерапрыемства на галоўнай сцэне была прадстаўлена канцэртная праграма, у якой прынялі ўдзел мастацкія калектывы Нясвіжскага раёна — узорны ансамбль гарманістаў «Аношкаўскія музыкі» (фота 3) і народны ансамбль танца «Узорыца» Гарадзейскага цукровага камбіната (фота 5).

Фото 5

На адной з тэматычных пляцовак, прысвечаных святу, свой талент дарылі гледачам удзельнікі народнага інструментальнага ансамбля «Нясвіжскія лыжкары» Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа (фота 2).

Дзмітрый ЯШЧАНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.