Франтавыя дарогі сувязіста

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 9
  •  
  •  
  •  
  •  

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Сцяпан Трафімавіч Гуль жыве ў аграгарадку Лань. Ён — мясцовы. Тут нарадзіўся, скончыў школу. У сваім калгасе адпрацаваў пасля службы ў арміі да выхаду на пенсію.

У Чырвоную Армію яго прызвалі пасля вызвалення нашага раёна ад фашысцкіх акупантаў — у ліпені 1944 года. Навучаўся спачатку на курсах сувязістаў. Затым яго накіравалі на II Беларускі фронт у 548-ы асобны батальён сувязі. Прайшоў Польшчу, Усходнюю Прусію, Германію. Асабліва, успамінаў, кровапралітныя баі ішлі пад Гданьскам, за горад Конітц. Цяжка было бачыць, як гінуць таварышы, і тым больш крыўдна, балюча, што не за сваю родную зямлю. Але ўсведамленне таго, што ворага выгналі з Беларусі, што вялікая краіна — Савецкі Саюз — вытрымала, выстаяла ў той крывавай бойні, надавала волі і сілы дабіць фашыстаў у іх логаве. І ён з годнасцю выконваў свой воінскі абавязак. У баях Сцяпана Трафімавіча некалькі разоў кантузіла, аднак пасля лячэння ён зноў вяртаўся ў часць. Праслужыў да 1950 года.

У сваім калгасе “Ленінскі шлях” ён працаваў загадчыкам фермы “Лань”, дзе ўтрымлівалася буйная рагатая жывёла. Потым — у паляводчай брыгадзе. Працаваў сумленна, ведаў, што яго старанне, разам з намаганнямі іншых калгаснікаў, вельмі патрэбна, каб хутчэй аднавіць гаспадарку, каб багацейшай была збожжавая ніва, цукровыя плантацыі, каб раслі надоі і прывагі.

Сцяпан Трафімавіч Гуль узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалём “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.”.

На фота: Сцяпан Трафімавіч Гуль з вучнямі Ланскай сярэдняй школы.

Фота са школьнага архіва.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 9
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.