Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 11 °C

Ганаровы грамадзянін Нясвіжа і Мінскай вобласці па традыцыі адкрые музычна-мастацкую імпрэзу “Музаў Нясвіжа”

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Учора наш горад сустрэў ХХІІІ свята мастацтваў “Музы Нясвіжа”. Яно пачалося спектаклем Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага раённага цэнтра культуры “Бог ёсць любоў”, пастаўленага рэжысёрам Яўгенам Валабоевым па п’есе Аляксея Дударава “Чорная панна Нясвіжа”.



Сёння ўвечары ў РЦК адбудзецца ўрачыстае адкрыццё музычна-мастацкай імпрэзы і канцэрт Заслужанага  калектыву “Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам народнага артыста нашай краіны, прафесара Міхаіла Фінберга. Нагадаем, што Міхаіл Якаўлевіч — ганаровы грамадзянін Нясвіжа і Мінскай вобласці, адзін з заснавальнікаў і стваральнікаў фестывалю камернай музыкі “Музы Нясвіжа”, які з цягам часу быў перайменаваны ў свята мастацтваў. Дзякуючы яму, на базе Нясвіжа як славутага гісторыка-культурнага цэнтра быў падняты вялізны пласт беларускай нацыянальнай культуры і паказана яе сувязь з агульнаеўрапейскай культурнай прасторай. Кожныя новыя “Музы Нясвіжа” — гэта новыя адкрыцці і новыя імёны, новыя старонкі гісторыі нашай краіны.

Заўтра гэтыя адкрыцці чакаюць вас на трох канцэртах, якія пройдуць у касцёле Божага Цела, замку Радзівілаў і РЦК.

Не прапусціце сустрэчу з сапраўдным мастацтвам!

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота з архіва рэдакцыі.  

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!