Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 7 °C

І слёзы, і ўсмешкі, і радасць у вачах… Як прайшоў ІІІ фестываль паэзіі імя Паўлюка Пранузы “Голасам свайго пакалення”

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 24.05.2018

У аўторак у Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя П. Пранузы прайшоў ІІІ фестываль паэзіі імя Паўлюка Пранузы “Голасам свайго пакалення”, прысвечаны беларускаму паэту, ганароваму грамадзяніну горада Нясвіжа, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны. Раённы фестываль паэзіі праводзіцца ўжо ў трэці раз і ўяўляе сабой шэраг сацыякультурных мерапрыемстваў.



Падчас адкрыцця фестывалю выступілі намеснік старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта А. М. Балцянкоў, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, дырэктар Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Л.І. Вітко, кіраўнік раённага літаратурнага аб’яднання “Голас” (г. Клецк), сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Л.В. Мялежка. Сваімі ўспамінамі падзялілася дачка паэта А.П. Лявіцкая.
Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы ўжо шмат гадоў рэалізоўвае шэраг культурна-асветніцкіх праектаў. У рамках праекта “Бибилиотечный дилижанс” па матэрыялах, прадстаўленых бібілятэкай, тэатральная студыя “Раптам” Нясвіжскай дзіячай школы мастацтваў (кіраўнік Лысенка Г.В.) падрыхтавала пастаноўку, прысвечаную жыццю і творчай дзейнасці Паўлюка Пранузы. Аматары паэзіі прынялі ўдзел у конкурсе юных чытальнікаў “Чытаем Паўлюка Пранузу”. Кампетэнтным журы ў складзе сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Л.В. Мялежка і метадыста аддзела бібліятэчнага маркетынгу Нясвіжскай цэнтральнай раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы” Н.А. Богдан былі вызначаны пераможцы.

[metaslider id=»53560″]
Рэаліці-шоў “Шанс для нявыдадзеных кніг” аб’яднала як маладых паэтаў, так і паэтаў са стажам. На суд строгага журы удзельнікі прадставілі свае нявыдадзеныя паэтычныя творы. Падчас мерапрыемства быў прэзентаваны першы нумар электроннага часопіса “Парады з вуснаў нясвіжан”, прысвечаны жыццю і творчасці нашай зямлячкі, паэткі Соф’і Любанец. Па выніках рэаліці-шоў пераможцам стаў Андрэй Козел, прызам глядацкіх сімпатый была адзначана Алёна Вінаград, якая прадставіла на суд журы свой зборнік вершаў пад назвай “Начало большой истории”.
Вось пастаўлена апошняя кропка, а ўдзельнікі фестывалю не спяшаюцца разысціся: штосьці паміж сабой абмяркоўваюць, дзеляцца ўражаннямі. Здаецца, што ўсё кругом запоўнена паэзіяй. І гэта добра. Гэта дань, якую мы аддаём нашаму земляку Паўлюку Пранузе, бо ў свой час ён не толькі сам тварыў, але і дапамагаў маладому пакаленню Нясвіжчыны знайсці сваё месца ў свеце паэзіі.
Pагадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы” Зоя СІЛКОВА

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!