«Парады з вуснаў несвіжан». Выйшаў першы нумар электроннага часопіса пра выбітных жыхароў Нясвіжчыны

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

Вось і ступіў на парог  год дзве тысячы васямнаццаты.  У Новы год  хочацца чагосьці новага, незвычайнага, і ў той жа час карыснага. Новых пачынанняў,  якія, спадзяюся, стануць традыцыяй. Таму мы і пачынаем сумесны праект праект ДУК “Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы”, ДУ “Рэдакцыя газеты “Нясвіжскія навіны” і праграмы радыёвяшчання “Раніца Нясвіжчыны””, УА “Сярэдняя школа № 4 г. Нясвіжа”.

Справа ў тым, што чалавека вучаць жыццю бацькі, выхавацелі, настаўнікі, блізкія людзі, літаратура, і само жыццё дае ўрокі, прысвечаныя яму ж. Сумесны праект, пра які ідзе размова, мае за мэту аб’яднаць усе гэтыя пачаткі ў адзінае цэлае. Таму што госці праекта — людзі неардынарныя, умудроныя жыццёвым вопытам, улюблёныя ў сваю прафесію. Яны бацькі і дзеці адначасова. Таму могуць разглядаць пэўныя сітуацыі з некалькіх пазіцый. А значыць, маюць права даваць парады. Толькі  прыслухацца да іх ці не, рашаць самім маладым людзям. На маю думку, разумны чалавек абавязкова бярэ пад увагу вопыт старэйшых, а вось вывады робіць свае. Спадзяюся, што наша пачынанне прынясе карысць тым, каму яно адрасавана, а яго  вынікі падсумуе час і  само жыццё.

Першай удзельніцай праекта стала намеснік галоўнага рэдактара газеты “Нясвіжскія навіны”, сябра раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі”, абласнога народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца” Соф’я Уладзіміраўна Любанец. Напрыканцы мінулага года  яна сустрэлася з вучнямі СШ № 4 нашага горада і гэта сустрэча вельмі спадабалася не толькі юным журналістам, але і ўсім, каму пашчасціла на ёй пабываць. Проста, не крывячы душой, а калі і з гумарам, Соф’я Уладзіміраўна гаварыла пра, здавалася, звычайныя рэчы, але яе словы, спадзяюся, надоўга запалі у душы тых, хто яе слухаў. Таму што адказы падказала само жыццё і вопыт, які яно падаравала. А зараз да жыццёвай мудрасці нашай першай госці  мы запрашаем прыслухацца і вас, паважаныя чытачы.

                                                                                         Кіраўнік праекта Валянціна Шчарбакова,

                                           бібліятэкар І катэгорыі Нясвіжскай цэнтральнай   раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы, педагог  дадатковай адукацыі

СШ № 4 горада Нясвіжа.

Прачытаць часопіс можна тут


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

«Парады з вуснаў несвіжан». Выйшаў першы нумар электроннага часопіса пра выбітных жыхароў Нясвіжчыны: 2 комментария

  • 23.05.2018 в 18:31
    Permalink

    To dopiero niespodzianka! Otworzyłam » czasopis»- dużo treści, trudno będzie czytać, ale zabieram się do czytania , bo to tekst o bliskich mi Ludziach. Pani Walentynie gratuluje pomysłu i opracowania.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 23.05.2018 в 18:25
    Permalink

    To dopiero niespodzianka!! Obejrzałam «czasopis» i zabieram się do czytania. Będzie trudno, ale ciekawie, to przecież o Ludziach mi bliskich.Dobra prezentacja, dużo fotografii- gratuluję pani Walentynie pomysłu i opracowania.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.