Рост валавой вытворчасці малака дасягнуў 104,6 %. Навіны з СВК “Агракамбінат Сноў”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сцяг працоўнай славы на цэнтральнай плошчы Нясвіжа цяпер   узняты ў гонар СВК “Агракамбінат Сноў”, дзе за 20 дзён мая рост валавой вытворчасці малака дасягнуў 104,6 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года пры надоі на адну фуражную карову 598 кг. Прыбаўка прадуктыўнасці каровы склала 24,6 кг.

Сярод усіх малочных ферм і комплексаў раёна найлепш ідуць справы на сноўскім малочнатаварным комплексе “Сычы”. Ад каровы ў суткі тут надойваюць у гэтыя дні ў сярэднім 33,3 літра малака. Рэалізуюць яго штодзённа больш за 29 тон. Таварнасць складае 95,4 %.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.