Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь з Нясвіжа адзначыў свой юбілей

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 13
  • 1
  •  
  •  
  •  

Учора адзначыў свой 80-гадовы юбілей несвіжанін  Мікалай Сцяпанавіч Бялевіч, заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь. Многія ў нашым горадзе ведаюць яго, як былога галоўнага ўрача санаторыя “Нясвіж”, які шмат гадоў кіраваў гэтай установай.

А пачаўся шлях Мікалая Сцяпанавіча ў вялікае жыццё з вёскі Рутка Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці, дзе ён нарадзіўся і вырас у сялянскай сям’і. У свой час скончыў з сярэбраным медалём СШ №1 г. Навагрудка, пасля — Мінскі медінстытут. Працаваў выкладчыкам Жалудокскага медвучылішча, намеснікам галоўнага ўрача Капыльскага раёна, галоўным урачом Клецкага раёна, а апошнія 16 гадоў працоўнага стажу прысвяціў Нясвіжу.

Пад яго кіраўніцтвам умацавалася матэрыяльна-тэхнічная і лячэбна-дыягнастычная база санаторыя, былі падрыхтаваны і адкрыты новыя кабінеты: ультрагукавага абследавання, ігларэфлексатэрапіі, ірыдадыягностыкі, псіхатэрапіі, УФА, кіслародных кактэйляў. З’явілася і аддзяленне для хворых з цэрэбра-васкулярнай паталогіяй, дзе праходзілі рэабілітацыю людзі з усёй рэспублікі. Санаторый “Нясвіж” неаднаразова выходзіў пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва сярод устаноў сваёй сферы, карыстаўся попытам сярод насельніцтва. Ва ўсім гэтым — безумоўная заслуга яго тагачаснага галоўнага ўрача.

За гады добасумленнай працы М.С. Бялевіч атрымаў званні не толькі заслужанага ўрача, але і выдатніка грамадзянскай абароны СССР, выдатніка санітарнай абароны СССР, стаў урачом вышэйшай катэгорыі арганізатара аховы здароўя, урачом першай катэгорыі па тэрапіі. Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета і Савета міністраў БССР, медалямі “За доблесную працу”, “Ветэран працы”, медалём імя Пірагова, Ганаровым знакам ЦК ВЛКСМ “За асваенне цалінных земляў”, Ганаровым знакам ЦК Чырвонага крыжа і Чырвонага паўмесяца СССР, шматлікімі граматамі Міністэрства аховы здароўя БССР, аблздраўаддзела, райкама партыі і райвыканкама.

Акрамя таго, Мікалай Сцяпанавіч — кандыдат у майстры спорту па валейболе і нават      удзельнічаў у гэтым відзе спорту ў 1-й Усесаюзнай спартакіядзе медработнікаў у Краснадары ў 1967 годзе, дзе ў складзе каманды заняў пачэснае трэцяе месца.

Разам з жонкай герой нашага аповеду выгадаваў трох сыноў  (адзін з якіх працягнуў яго медыцынскую дынастыю), зараз радуецца унуку, унучцы і праўнучцы. А сваю любоў да жыцця і багаты ўнутраны свет ён перадае ў вершах, якіх выйшла ўжо пяць зборнікаў. З некаторымі творамі М.С. Бялевіча мы з задавальненнем вас пазнаёмім.

 

Я з табою

Я з табою, зямля беларуская,

Тут растуць ўсе мае карані.

І той кут на зямлі навагрудскай,

Дзе радзіўся ў сялянскай сям’і.

 

Ганаруся табой, зямля родная,

Беларусь — мая маці навек!

Незалежная ты і свабодная,

Гаспадыня палеткаў і рэк.

 

Я люблю твае пушчы дрымучыя

І палі залатой збажыны,

Твае кветкі на лузе пахучыя,

Водар скошанай ранкам травы.

 

Ты жыві і красуйся, край родны,

З кожным годам далей маладзей!

Ты на казку для сэрца падобны,

За усіх на зямлі прыгажэй!

 

Люблю той кут…

Люблю той кут, дзе нарадзіўся,

Дзе ўпершыню свой крок зрабіў,

Дзе вырас я і дзе хрысціўся,

І дзе дзяцінства я пражыў.

 

Люблю я водар той духмяны

Тваіх няскошаных лугоў.

Прыродай я зачараваны,

Навокал ўсё хвалюе кроў.

 

Няма другой такой мясціны,

Дзе адчуваеш лепш, чым тут.

І на прасторах ўсёй Радзімы

Такі не ўбачыш болей цуд.

 

Совет

“Вчера” ты не догонишь,

От “завтра” — не уйдешь.

Цени всегда “сегодня”,

Так ярче жизнь пройдет.

 

Старайся жить сегодня.

Используй каждый час,

И в этой жизни сложной

Взбирайся на Парнас.

 

На “завтра” не надейся,

О прошлом не жалей,

Живи ты полноценно

В кругу своих друзей.

 

Ты не стремись к богатству

И деньги не копи.

Одна дорога к счастью —

Здоровье береги!

 

Радзіма

Лугі, лясы і пералескі,

Палі багатай збажыны,

Знаёмыя з дзяцінства сцежкі,

Як быццам родныя яны.

 

І побач лес стаіць сцяною,

Мне шэпчуць ціхенька лісты:

“Сябруем мы даўно з табою,

Мы пабрацімы — я і ты!”

 

Зямля бацькоў маіх святая,

На свеце мне бліжэй за ўсё.

І галаву я зноў схіляю

Табе ў падзяку за жыццё.

 

Удзячны я

Свайму я лёсу вельмі ўдзячны,

І Богу, што мне даў жыццё.

Ў жыцці я многае убачыў,

Прызванне тут знайшоў сваё.

 

Жадаю шчасця я ўсім людзям,

Каб мары іх  усе збыліся,

Няхай ва ўсіх здароўе будзе,

Каб ўсе хваробы адышліся.

 

Каб мае вершы іх натхнялі

І паднімалі ім настрой.

У цяжкі час ім памагалі,

Давалі радасць і спакой.

 

Беражы маці!

Не шкадуй добрых слоў сваёй маці,

Бо яна за усіх даражэй.

Для яе будзь гатоў ўсё аддаць ты,

Каб жыла яна чым надаўжэй.

 

Ты даруй яе злосці парывы,

Бо яна аддае табе ўсё.

І жадае, каб быў ты шчаслівы,

Каб табе шанцаванне было.

 

Не забудзь яе дзень нараджэння,

Падарунак заўсёды купі.

Пажадай ёй у працы натхнення,

Прабачэння за ўсё папрасі.

 

Я еще не успел

Годы жизни листвою  опавшей

Незаметно ложатся у ног.

И судьба уж походкой уставшей

Переступит мой в жизни порог.

 

Я ее задержу у порога,

Пусть меня подождет до ста лет.

Попрошу я с молитвою Бога

Мне еще посмотреть этот свет.

 

Я еще не успел в мире этом

Подарить людям больше добра.

Чтоб для всех стать

достойным поэтом

И всегда быть противником зла.

Падрыхтавала

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 13
  • 1
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.