Адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з еўракамісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць асновай партнёрства з ЕС гандлёва-эканамічныя адносіны. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з еўракамісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам. «Выбудоўваючы адносіны з той ці іншай краінай, аб’яднаннем, мы з вамі як вопытныя палітыкі цудоўна разумеем, што лепш апярэджваць нейкія падзеі, лепш самім аднаўляць і ўстанаўліваць цесныя і добрыя адносіны. Горш, калі гэта адбываецца пад націскам якіх-небудзь акалічнасцей, падзей. Таму нам трэба мэтанакіравана, смела і адкрыта ісці насустрач адзін аднаму, без націску акалічнасцей», — упэўнены Кіраўнік нашай дзяржавы. Ён таксама заўважыў, што Беларусь, «нягледзячы на пэўныя цяжкасці, часам нават вельмі складаныя, ніколі не была перашкодай для вашага руху на Усход, у Расію, Кітайскую Народную Рэспубліку, можа, нават у Японію». «Мы заўсёды былі добрым транзітным акном для Еўрапейскага саюза, ніколі не забаранялі вашаму бізнесу рух вашых тавараў, рабочай сілы, капіталу ў Беларусь і цераз Беларусь», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.