«Дынама» стане сэрцам II Еўрапейскіх гульняў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Абноўлены стадыён «Дынама» ў Мінску стане родным домам для аматараў актыўнага адпачынку. Аб гэтым на цырымоніі адкрыцця стадыёна заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

«Абапіраючыся на традыцыі і вопыт, мы пачынаем новы адлік жыцця вялікага культурна-спартыўнага цэнтра. Усімі рэстаўрацыйна-будаўнічымі работамі тут займаліся выключна беларускія спецыялісты. Выкарыстаўшы перадавыя тэхналогіі, яны беражліва захавалі гістарычную аснову, пры гэтым зрабілі яго сучасным і высокатэхналагічным. Сюды з гонарам можна запрашаць знакамітых спартсменаў з усяго свету, — сказаў Кіраўнік дзяржавы. — З гэтага часу на «Дынама» пастаянна будуць праходзіць самыя маштабныя і цікавыя мерапрыемствы». Прэзідэнт Беларусі ад імя спартыўных балельшчыкаў, спартсменаў і ўсяго беларускага народа выказаў словы ўдзячнасці за выдатны стадыён. «Крыху асабістае. Мне аднойчы пашчаслівілася гуляць на гэтым стадыёне. І я памятаю, ведаю, што яшчэ вельмі шмат, на шчасце, жывых легенд гэтага стадыёна. І прымаючы рашэнне аб яго адраджэнні, а фактычна — аб нараджэнні на гэтай базе новага фізкультурна-спартыўна-культурнага цэнтра, я думаў аб тых, хто гуляў на гэтым стадыёне, хто звязаў свой лёс з гэтым стадыёнам, хто жыў гэтым стадыёнам, хто хадзіў на гульні, матчы, спаборніцтвы і канцэрты на гэты стадыён. А іх яшчэ мільёны — ад нашых каментатараў-журналістаў да найвялікшых спарт-сменаў», — адзначыў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб гісторыі легендарнага стадыёна, дзе праходзілі і спаборніцтвы Алімпіяды-80. А ўжо ў 2019 годзе стадыён «Дынама» стане сэрцам II Еўрапейскіх гульняў. Тут пройдуць цырымонія адкрыцця і спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. «Спорт і алімпійскі рух служаць высокім і высакародным мэтам. Яны прызначаны аб’ядноў-ваць краіны і народы, умацоў-ваць волю і характар атлетаў, дарыць мару падрастаючаму пакаленню. Дык няхай жа і наш абноўлены стадыён будзе адным з сімвалаў гэтых цудоўных ідэалаў!» — пажадаў Прэзідэнт Беларусі. «Наш народ чакае ад спартсменаў вялікіх дасягненняў. Ён мае права на гэтыя дасягненні. І вы, спартсмены, будзьце дастойны гэтага вялікага народа!», — за-      клікаў Аляксандр Лукашэнка.

blr.belta.by.

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.