Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

Лета прыйшло, вітаем канікулы! Як прайшло свята апошняга званка ў Ланскай школе

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

У сераду ў ліку 252 выпускнікоў раёна развітваліся са школай вучні 11 класа Ланскага НПК дз/с-СШ. Сімвалічны школьны званок, які прагучаў у гэты дзень, стаў апошнім для Данііла Пронькі, Надзеі Некраш, Юліі Юркевіч, Анастасіі Ваньковіч, Вольгі Хаванскай, Анастасіі Кавалевіч, Вікторыі Кароткай і Данііла Пазняка.
Пасля таго, як прагучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь і выдатнікі вучобы, піянеры-актывісты Ксенія Марчык і Уладзіслаў Леванчук узнялі Дзяржаўны сцяг нашай краіны, свята было адкрыта. Раздзяліць яго разам з выпускнікамі, іх бацькамі і настаўнікамі прыбылі пачэсныя госці: старшыня Нясвіжскага райвыканкама Генадзь Салавей, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Клішэвіч, галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ “Лань-Нясвіж” Галіна Салавей, старшыня Ланскага сельвыканкама Аляксандр Лях, дырэктар гарадскога маладзёжнага цэнтра Людміла Матусевіч. Яны адрасавалі самыя цёплыя словы віншаванняў юнакам і дзяўчатам, якія выходзяць у самастойнае жыццё. Кіраўнік раёна, акрамя таго, уручыў дырэктару школы Марыне Цвірка дакументы на новы тэлевізар для навучальнай установы, а Людміла Матусевіч узнагародзіла граматамі свайго цэнтра Паліну Буглай і Яўгенію Пінчук і актыўных удзельнікаў студыі сучаснай харэаграфіі (стыль хіп-хоп).



Добрага шляху ў дарослае жыццё выпускнікам таксама пажадалі іх класны кіраўнік Жанна Гуль і першая настаўніца Людміла Раманчук. Ад імя бацькоў выступіла Ірына Ваньковіч, двое старэйшых дзяцей якой ужо трывала стаяць на шляху дарослага жыцця.

[metaslider id=»53843″]
Асобныя віншаванні юнакі і дзяўчаты прымалі ад малодшых таварышаў па школе, у якіх яшчэ ёсць час парадавацца бесклапотнаму дзяцінству — першакласнікаў і вучняў 10 класа, што праз год прымуць выпускную эстафету. А вучні 2 — 4 класаў падрыхтавалі для сваіх старэйшых сяброў цікавую харэаграфіч-ную пастаноўку.
Выпускнікі, у сваю чаргу, уручылі сваім дарагім настаўнікам, бацькам і малодшым таварышам музычныя віншаванні і самыя цёплыя словы ўдзячнасці і пашаны. На развітанне яны выпусцілі ў неба рознакаляровыя паветраныя шары як сімвал развітання з дзяцінствам, а выпускнік Данііл Пронька і першакласніца Вікторыя Мышчык далі апошні школьны званок 2017 — 2018 навучальнага года.
Урачыстая лінейка, прысвечаная апошняму школьнаму званку, завяршылася ўскладаннем кветак да помніка загінуўшым воінам-землякам, пасля чаго ў актавай зале школы адбыўся святочны канцэрт.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!