Школьнікам Нясвіжа яшчэ раз нагадалі правілы карыстання газам у побыце

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У рамках акцыі “Дзень бяспекі пры карыстанні газам у побыце” супрацоўнікі Нясвіжскага раёна газазабеспячэння ВУ “Стоўбцыгаз” правялі ўрок газавай бяспекі для вучняў сярэдняй школы № 1 г. Нясвіжа. Старшы майстар аварыйна-дыспетчарскай службы Сяргей Качура ў даступнай форме расказаў вучням 6-х і 7-х класаў пра тое, якіх відаў бывае газ, як правільна эксплуатаваць пліту і галоўнае — што рабіць у выпадку з’яўлення паху газу і як аказаць пацярпелым ад яго першую медыцынскую дапамогу.

— Важней папярэдзіць магчымую небяспеку, чым ліквідаваць яе наступствы. Тым больш, што выбухі і пажары, звязаныя з уцечкай газу ў кватэрах, сёння не рэдкасць, — адзначае Сяргей Качура. — І наша акцыя праводзіцца для таго, каб мы маглі давесці да навучэнцаў усе пытанні, якія тычацца бяспекі карыстання прыродным і звадкаваным газам. У дзяцей пачынаюцца канікулы, і мы хочам, каб, паехаўшы на адпачынак у вёску ці застаўшыся адны дома, яны былі ў поўнай бяспецы. Узрост школьнікаў таксама выбраны невыпадкова: гэта менавіта той перыяд жыцця, калі яны пераходзяць у ранг дарослых і павінны на практыцы прымяняць правілы карыстання газам у побыце.

Для замацавання ведаў школьнікі прагледзелі тэматычныя відэаролікі і атрымалі лістоўкі і календары. Па словах вучня 7 “Б” класа Дзімы Еўтуха, дадзеная лекцыя была карысная і пазнавальная, а ў некаторых сітуацыях пачутае можа выратаваць жыццё.

— Сам я асноўныя правілы карыстання газавым абсталяваннем у побыце ўжо ведаю, навучыў бацька. З новага для сябе сёння адкрыў той факт, што ў Нясвіж прыродны газ паступае з Урэнгоя. Не ведаў таксама, што існуюць сігналізатары ўцечкі чаднага газу, пра іх абавязкова раскажу бацькам.

Другая частка мерапрыемства была практычнай. Спецыялісты прадэманстравалі, як карыстацца газавай плітой і якімі метадамі адшукаць уцечку газу, а таксама пазнаёмілі школьнікаў з абсталяваннем аварыйнага аўтамабіля газавай службы. Рабяты з цікаўнасцю разглядалі абсталяванне машыны і распытвалі гасцей аб спосабах прадухілення небяспечных выпадкаў.

Аксана ГРОХ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.