Сноўскія перапрацоўшчыкі прапануюць мясныя паўфабрыкаты хуткага прыгатавання

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  

Перапрацоўшчыкі мяса СВК “Агракамбінат Сноў” нядаўна прапанавалі спажыўцам новыя віды сваёй прадукцыі. Гэта паўфабрыкаты хуткага прыгатавання з мяса куранят бройлераў. Яны выпускаюцца ў пакетах для запякання. Здымаеш этыкетку — і ў духоўку на 30 хвілін. Вельмі зручна для моцна занятых гаспадынь.
У аснове страў — ахалоджаныя сцёгны і крылы птушкі. Адрозненне — у спецыях. Так, “Мікс для грыля” ідзе з часнаком, белым перцам, цыбуляй, пятрушкай, куркумой, папрыкай, размарынам, базілікам, маяранам, чаберам, арэгана і цім’янам. Вось такі багаты набор прыпраў, які надае страве асаблівую пікантнасць. “Мікс дамашні з травамі” ўтрымлівае пятрушку, часнок і базілік, дадаецца яшчэ экстракт са спецый. Што каму падабаецца…
А вось паўфабрыкат “Мікс для барбекю” мае больш востры смак. Ён абумоўлены наяўнасцю імбіру, перцу чылі, белага, чорнага і духмянага перцаў, у дадатак да папрыкі, каляндры, куміну, гваздзікі, кмену, фенхелю, пажытніку. Для адпачынку на прыродзе вельмі зручна затаварвацца такімі ўпакоўкамі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.